Санака Самарасінха і яго "Погляд на Беларусь" - у эфіры "Беларусь 24"

31.01.2018
31 студзеня ў праекце "Погляд на Беларусь" незвычайны госць - пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха.

Прэс-рэліз

31 студзеня ў праекце "Погляд на Беларусь" незвычайны госць - пастаянны каардынатар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі Санака Самарасінха.

Ён называе Беларусь вялікім сакрэтам у цэнтры Еўропы, дзе адбываецца ўсё больш падзей, якія дазваляюць адкрываць нашу краіну свету.

Санака Самарасінха нарадзіўся на востраве Шры-Ланка, атрымаў адукацыю журналіста і юрыста, а потым звязаў сваё жыццё з дыпламатыяй. Па доўгу службы ён жыў у розных кутках планеты: Сінгапур, Іран, Тайланд, на Астравах Кука і Мальдывах. Але вось ужо 5 гадоў жыве і працуе ў Беларусі.

Хутка заканчваецца яго дыпмісія ў нашай краіне, таму ў выпуску праекта "Погляд на Беларусь" спадар Самарасінха распавёў не толькі пра сваё стаўленне да нашай рэспублікі, пра брэнды краіны, пра свае ўпадабаныя месцы і пра беларусаў у цэлым, але і аб праграмах ААН у Беларусі, а таксама падвёў вынікі за 5 гадоў працы.

"Насамрэч я не адчуваю, што пакідаю Беларусь. Мне здаецца, часцінку Беларусі я павязу з сабою. Бо яна стала часткай майго жыцця, маіх думак... І я хачу распаўсюдзіць інфармацыю аб вашай краіне па ўсім свеце", - падзяліўся эмоцыямі Санака Самарсінха.

Галоўны герой правядзе экскурсію па офісе ААН у Беларусі і нават пагуляе з аўтарамі праграмы ў кікер (настольны футбол). Не толькі распавядзе пра свае ўпадабаныя месцы ў Беларусі, але і пакажа ландшафтны заказнік Ельня, запросіць тэлегледачоў у госці і пазнаёміць са сваёй сям'ёй: прыгажуняй жонкай, дзвюма чароўнымі дачкамі і сабакамі, дарэчы, беларускімі.

Яго жонка, Шамілька Самарасінха, кіраўнік праграмы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ЕРАМ, таксама падзеліцца сваімі ўражаннямі аб Беларусі. Яна лічыць, што беларусы павінны ганарыцца сваёй IT-сферай, сваімі маладымі спецыялістамі, бо для краіны ўсяго 9 мільёнаў насельніцтва - гэта проста феномен!

Новы выпуск праекта "Погляд на Беларусь" гледачы міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" убачаць 31 студзеня ў 20:05.