Рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць" - у эфіры "Беларусь 2"

28.11.2016
3 снежня моладзевы канал "Беларусь 2" прапаноўвае ўвазе тэлеаўдыторыі першы выпуск новага медыцынскага рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць", дзякуючы якому гледачы стануць сведкамі неверагодных пераўвасабленняў чалавека - як знешніх, так і ўнутраных…

Прэс-рэліз

3 снежня моладзевы канал "Беларусь 2" прапаноўвае ўвазе тэлеаўдыторыі першы выпуск новага медыцынскага рэаліці-шоу "Вярніце мне прыгажосць" (Украіна, 2015 г.), дзякуючы якому гледачы стануць сведкамі неверагодных пераўвасабленняў чалавека - як знешніх, так і ўнутраных…

Кожны выпуск шоу - асобная гісторыя неверагодных метамарфоз, сапраўднага цуду. Героі праекта - жанчыны, для якіх недахопы знешнасці перашкаджаюць радавацца жыццю, шматлікія з іх знаходзяцца на мяжы - ім вельмі неабходная дапамога, якую яны змогуць атрымаць у праекце "Вярніце мне прыгажосць".

Гераіні шоу змогуць як бы нарадзіцца зноў! А яны ўжо не спадзяваліся на лепшае, пасля таго як перанеслі пакуты, боль і слёзы... Найскладанейшыя варыянты, здавалася б, па безнадзейных дыягназах - гледачы ўбачаць, як удзельніцы праекта выкарыстаюць апошні шанц пачаць новае жыццё, змяніўшы знешнасць.

Пераўвасабляцца гераіням будзе дапамагаць каманда выратавання, у якой кожны з'яўляецца лепшым спецыялістам у сваёй галіне. Мяркуйце самі: доктар Расціслаў Валіхноўскі - заслужаны ўрач Украіны, член Усеўкраінскай асацыяцыі пластычных, рэканструктыўных і эстэтычных хірургаў, доктар Дзмітрый Слосер - пластычны хірург, які даўно працуе на міжнародным рынку і мае вялізны вопыт у рэканструкцыйнай хірургіі, псіхолаг Алена Любчанка, якая мае 15-гадовы псіхатэрапеўтычны вопыт ва ўкраінскіх рэаліях, а таксама стыліст праекта Ільяс Сахтара - не толькі спецыяліст у адзенні, але і чалавек, які разумее і адчувае жанчын.

Праект "Вярніце мне прыгажосць" будзе выходзіць на канале "Беларусь 2" у кожную суботу. Першы выпуск гледачы ўбачаць 3 снежня ў 19:45