Ранішняе шоу на "Беларусь 2" у новым фармаце гаворыць сваім гледачам "Уключайся!"

05.12.2018

Прэс-рэліз

З 10 снежня ранішні эфір на тэлеканале "Беларусь 2" стане яшчэ больш пазітыўным, ён дазволіць гледачам зарадзіцца бадзёрым настроем на пачатку дня і захаваць гэты зарад да самага вечара. "Уключайся!" - гэта ранішняе шоу для ўсёй сям'і з арыгінальнымі рубрыкамі, сучаснымі дэкарацыямі і новымі рулявымі эфіру.

Так, харызматычная Мар'яна Муранкова далучыцца да вядомых па праграме "Тэлераніца" Ганны Квілорыі, Юрыя Ярошыка і Ільі Конанава, з якім яна, дарэчы, працавала ў пары на праекце "Пін_Код". Каманда вядучых разбудзіць гледачоў і падзеліцца з імі карыснай інфармацыяй. А дапаможа ім у гэтым арыгінальная графіка, тэматычна падабранае музычнае афармленне і цікавыя рубрыкі.

Аўтары праекта запэўніваюць, што абноўленая студыя ранішняга шоу здзівіць не толькі адданых гледачоў канала, але і гасцей праграмы, сярод якіх будуць як зорныя персоны, так і звычайныя беларусы, якія здолелі тым ці іншым чынам прыцягнуць увагу грамадскасці і інтэрнэт-прасторы.

Гледачы ранішняй праграмы змогуць даведвацца пра апошнія тэндэнцыі са свету моды і прыгажосці, атрымліваць карысныя парады па здаровым ладзе жыцця і харчаваннні і галоўнае - быць у курсе цікавых і актуальных падзей, што адбываюцца ў нашай краіне і за яе межамі. Дарэчы, праект "Уключайся!" пойдзе на эксперымент і разам з шэф-поварам будзе гатаваць ранішнія лёгкія сняданкі на любы густ прама ў студыі!

"Арыгінальныя рубрыкі ў нашым праекце будуць з'яўляцца паступова, таму плануем здзіўляць гледачоў кожны месяц. З намі ўжо працуюць новыя аўтары і вядучыя, да якіх неўзабаве далучацца прафесійныя повары, спартсмены і майстры па пераўвасабленні - усе тыя, хто ўмее "ўключацца" і "ўключаць". Гэта дружная каманда, задача якой - стварыць хатнюю, цёплую атмасферу і даць тэлегледачам адчуць сябе ў сваёй кампаніі", - гаворыць вядучая і кіраўнік ранішняга шоу Ганна Квілорыя.

Праект "Уключайся!" будзе выходзіць на "Беларусь 2" у будныя дні з 7:00 да 9:00.

Присоединяйтесь к нам