Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" гатовы да наступнага этапа

14.04.2018
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае другі і трэці тур VIІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Зараз канкурсантаў праслухае прафесійнае журы.

Прэс-рэліз

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё пачынае другі і трэці тур VIІ Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Зараз канкурсантаў, якія выступаюць у намінацыях "Эстрадны вакал", "Інструментальная музыка (салісты)", "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", "Спадчына (творчы пошук у галіне фальклору)", праслухае прафесійнае журы.

"Сёлета на конкурс паступіла рэкордная колькасць заявак! Удзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, сярод якіх 178 у намінацыі "Эстрадны вакал", 101 - "Інструментальная музыка (салісты)", 18 - "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", 35 - у намінацыі "Спадчына", - распавёў галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч.

Зараз праходзіць адбор запісаў канкурсантаў, якія прайшлі I тур. У другім і трэцім этапах папулярнага праекта прэтэндэнты на перамогу павінны будуць прадэманстраваць свае нумары прафесійнаму журы ў жывым выкананні.

Праслухоўванне пройдзе ў Вялікай студыі Дома радыё з 22 па 27 красавіка.

Фінал радыёконкурсу, аб'яўленне і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца ў маі 2018 года.

Нагадаем, у розныя гады лаўрэатамі і прызёрамі конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" станавіліся Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Раман Валазнёў, Дзіяна Громава, Кірыл Ермакоў, Лідзія Заблоцкая, Надзея Місякова, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі і іншыя.

За паспяховае выступленне на папярэднім VI Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіўся ў 2016 годзе, 26 лаўрэатаў (салісты і калектывы) адзначаны стыпендыямі і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.