Прэс-рэліз
Скончыўся прыём творчых прац на ўдзел у конкурсе (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі", які міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі праводзіць сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нагадаем, у пачатку студзеня 2017 г. прыём заявак на конкурс эсэ "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі" быў прадоўжаны на месяц, каб яшчэ большая колькасць слухачоў радыё "Беларусь" змаглі адправіць свае работы.
Усяго арганізатары атрымалі 58 творчых прац. Геаграфія ўдзельнікаў шырокая: Кітай, Расія, Украіна, Польшча, але найбольшую цікавасць да конкурсу выказалі, у першую чаргу, беларускія аўтары. У прапанаваных працах нашы землякі цытуюць кітайскіх філосафаў, аналізуюць гісторыю беларуска-кітайскіх адносін і разглядаюць перспектывы супрацоўніцтва.
"Лотас сплёўся з васільком ў адзіную расліну. Яго насенне ўжо разнеслася магутным ветрам па Шаўковым шляху...",
"И вот уже для китайских коллег мое имя превратилось из набора ничего не значащих звуков в нечто близкое и знакомое… Как маленькое зернышко риса, опущенное в землю, сначала пробивается на поверхность, затем превращается в зеленый стебель и зрелый колосок, так и имя - сначала пробивает культурную границу между людьми, затем обрастает новыми взаимными интересами, превращаясь в прочную связь, и, в конце концов, дает плоды в виде сотрудничества, построенного на взаимопонимании", "Отдельные провинции, области, города станут кирпичиками в строительстве большого и дружного экономического дома под названием Шелковый путь…" - гэта ўсяго толькі некалькі вобразных радкоў з лістоў, якія паступілі на міжнародны конкурс творчых прац. Арганізатары абяцаюць, што дваццаць самых лепшых эсэ будуць апублікаваныя ў спецыяльным выданні і з імі зможа азнаёміцца шырокая аўдыторыя.
Канчатковыя вынікі конкурсу "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі" будуць падведзеныя да канца лютага аўтарытэтнымі спецыялістамі - членамі прафесійнага журы.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў конкурсу запланаваная на канец сакавіка.













