Прэс-рэліз
29 мая тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра чараўнікоў, экстрасэнсаў, празорцаў, сярод якіх сустракаюцца шарлатаны, якія зарабляюць на даверы людзей.
Нядаўна некалькі жыхароў Віцебска сталі ахвярамі тэлеэкстрасэнсаў. У эфіры аднаго з расійскіх каналаў, які рэтранслюецца на тэрыторыю Беларусі, магі і экстрасэнсы прапаноўвалі дапамагчы ў вырашэнні складаных жыццёвых сітуацый. Даверлівыя гледачы з рэальнымі праблемамі тэлефанавалі на паказаныя нумары ў надзеі знайсці выйсце, але насамрэч трапляліся на вуду ашуканцаў, якія проста выцягвалі з іх грошы. Некаторым пасля гутаркі з тэлечараўнікамі спатрэбілася дапамога псіхіятраў.
Экстрасэнсы за невялікую плату абяцаюць вярнуць каханага, зняць нагавор, пачысціць карму і многае іншае. Але як адрозніць унікальны дар ад крымінальнага таленту, фальшывага экстрасэнса ад сапраўднага, паспрабуюць разабрацца ўдзельнікі і госці ток-шоу "Форум".
Вядучы і эксперты ў студыі пастараюцца знайсці адказы на пытанні, ці варта верыць у тагасветныя сілы, як людзі трапляюць у пастку ашуканцаў і ці ёсць у іх шанцы вярнуць грошы.
Сапраўдная бітва прыхільнікаў і праціўнікаў магіі - у панядзелак увечар у эфіры "Беларусь 1".
Глядзіце ток-шоу "Форум" у 20:00 на галоўным канале краіны.













