Прэс-рэліз
23 лютага тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава гэтым разам стане прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі.
У чацвер на галоўным канале краіны будзе паказана першае інтэрв'ю Беларускаму тэлебачанню прэзідэнта Грузіі напярэдадні яго візіту ў Мінск.
У вялікім эксклюзіўным інтэрв'ю размова пойдзе пра выбары, палітыку, рэформы адукацыі, міграцыю, інтэграцыю, а таксама пра беларускія прадукты ў Грузіі.
Глядзіце праект "Буйным планам" у чацвер, 23 лютага, адразу пасля "Панарамы".













