Прэм'еры двух рэаліці-шоу - у эфіры "Беларусь 2"

04.07.2018

Прэс-рэліз

У эфіры тэлеканала "Беларусь 2" адбудзецца прэм'ера адразу двух рэаліці-шоу: праекта пра знешняе і ўнутранае ператварэнне "ЖаннаДапамажы" і праграмы пра паляпшэнне якасці гасцінічных паслуг "На нажах. Гатэлі".

Разам з вядучай Жаннай Бадоевай удзельніцы рэаліці-шоу "ЖаннаДапамажы" возьмуць курс на збавенне ад комплексаў і сарамлівасці. Тыя, хто яшчэ нядаўна пакутаваў ад нізкай самаацэнкі, саромеўся свайго выгляду і знаёміўся толькі ў Інтэрнэце, адправяцца да модных стылістаў, касметолагаў і візажыстаў, каб увачавідкі ўпэўніцца ў сваёй нерэалізаванай прывабнасці. Апроч касметычных змяненняў дзяўчат чакае ўпартая праца над сабой і барацьба з комплексамі і страхамі. Жанна дакажа гераіням і тэлегледачам: кожная дзяўчына можа і годная быць каханай і паспяховай. Пасля ўсіх этапаў ператварэння на шляху да новага шчаслівага жыцця дзяўчат, якія маркоціліся ў адзіноце, чакае галоўны сюрпрыз праекта - рамантычная сустрэча з мужчынам мары.

Рэаліці-шоу "ЖаннаДапамажы" будзе выходзіць на "Беларусь 2" з 5 ліпеня кожны чацвер у 13:20 і суботу ў 9:45.

У праекце "На нажах. Гатэлі" вядомы атэльер Дзмітрый Макараў прыйдзе на дапамогу самым няшчасным уладальнікам гасцініц, прывядзе ў парадак жудасныя гатэлі, састарэлыя пансіёны і жахлівыя хостэлы. Ён ведае ўсё пра сферу паслуг, мае ўнікальнае пачуццё стылю і валодае інструментамі эфектыўнага кіравання. Ён асабіста вывучыць усе недахопы кожнай гасцініцы і ўдыхне жыццё ў яе закінуты нумарны фонд. Задача Макарава - даць шанц установе стаць канкурэнтаздольнай у жорсткай барацьбе з іншымі прадпрыемствамі гатэльнага бізнесу…

Рэаліці-шоу "На нажах. Гатэлі" стартуе 11 ліпеня і будзе выходзіць кожную сераду ў 13:00 і нядзелю ў 9:50.