Напрыканцы Года культуры спецыяльна да 120-годдзя класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы 26-27 снежня Першы нацыянальны канал Беларускага радыё прапаноўвае ўвазе слухачоў прэм’еру пастановачнага праекта – спектакль "Пісьмы, вернутыя з небыцця...".
Прэс-рэліз

У аснове пастаноўкі – малавядомыя факты біяграфіі Кандрата Крапівы. У прыватнасці, у эфіры будуць зачытаныя франтавыя пісьмы яго старэйшага сына Барыса, які загінуў пад Сталінградам у 1942 годзе. Пры жыцці пісьменніка гэтыя лісты ніколі не друкаваліся, застаючыся для яго незагойнай ранай.
Дарэчы, да гэтай тэмы звярнулася ўнучка пісьменніка, мастацтвазнаўца Алена Атраховіч. Лёс яе роднага дзядзькі Барыса – гэта прыклад трагедыі нерэалізаваных талентаў і абарваных радаслоўных, якая закранула цэлае пакаленне, што не вярнулася з вайны і засталося ў нашай памяці назаўсёды маладым...
Рэжысёр пастаноўкі – Алег Вінярскі.
Гукарэжысёр – Валерый Бяляеў. Рэдактар – Галіна Шаблінская.
Ролі выконваюць: народны артыст Беларусі Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шароў, Галіна Чарнабаева, Алена Сідарава, артысты Андрэй Каралевіч і Лізавета Фалей.
Спектакль "Пісьмы, вернутыя з небыцця..." можна будзе пачуць на хвалях Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё 26 і 27 снежня ў 22:05.