Прэс-рэліз
12 снежня ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ меладрамы "Жэмчугі". Непрыдуманыя гісторыі, няпростыя выпрабаванні, каханне і нянавісць, барацьба за жыццё - усё гэта ўбачаць гледачы новага серыяла, аўтары якога абяцаюць здзівіць непрадказальнымі сюжэтнымі лініямі і нечаканай развязкай.
Серыял "Жэмчугі" - гэта моцная гісторыя і яркі жыццёвы аповяд, які, як вір, зацягвае і раскрывае складаныя характары персанажаў. У цэнтры апавядання - гісторыя аб няпростым лёсе Жэні Ладанежскай, лёс якой склаўся, на першы погляд, самым удалым чынам. Яна нарадзілася ў шчаслівай і забяспечанай сям'і, але ўсё гэта ў яе адабралі раптоўна.
Новыя бізнес-партнёры і сябры сям'і, учыніўшы катастрофу бацькам Жэні, афармляюць апеку над дзяўчынкай і прысвойваюць усю маёмасць сабе. Неўзабаве новая мама аддае Яўгенію ў дзіцячы дом. Адзінае, што Жэні ўдаецца зберагчы ад сваіх апекуноў, - каштоўныя жамчужныя каралі, якія валодаюць, згодна легендай, містычнымі ўласцівасцямі.
Праз дзесяць гадоў у жыццё гераіні зноў урываюцца былыя бацькі, жадаючы паправіць сваё матэрыяльнае становішча пры дапамозе Жэні. Дзяўчына вучыцца на завочным і марыць стаць педагогам. Выхавальніца дзіцячага дома дапамагае Яўгеніі знайсці працу і стаць няняй маленькай дачкі ў вядомага мастака Рамана Князева. Неўзабаве Жэня разумее, што асабняк захоўвае нейкую таямніцу, утоеную ў забароненым пакоі, якая нейкім чынам звязана з ёй.

Галоўныя ролі ў фільме выканалі акцёры Паліна Сыркіна, Марыя Кулікова, Аляксандр Дамагараў, Марыя Галубкіна, Алена Захарава, Ганна Якуніна, Арцём Осіпаў, Юлія Галкіна, Іван Жыдкоў і іншыя.
Першыя дзве серыі меладрамы "Жэмчугі" тэлеканал "Беларусь 1" пакажа 12 снежня ў 10.55 і 18.35.












