Прэс-рэліз
15 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" увазе гледачоў будзе прапанавана прэм'ера - на канале стартуе паказ медыцынскай драмы "Дзяжурны ўрач". Непрыдуманыя гісторыі, няпростыя выпрабаванні, каханне і нянавісць, барацьба за жыццё - усё гэта ўбачаць гледачы новага серыяла, аўтары якога абяцаюць здзівіць непрадказальнымі сюжэтнымі лініямі і нечаканай развязкай.
Серыял "Дзяжурны ўрач" - гэта моцная гісторыя і яркі жыццёвы сюжэт, што, як вір, зацягвае і раскрывае складаныя характары персанажаў.
У цэнтры аповеду гісторыя аб буднях бальніцы хуткай дапамогі. Галоўныя героі серыяла - чатыры ўрачы, прататыпамі якіх сталі рэальныя медыкі. Зусім розныя па характары, яны гатовыя зрабіць усё, каб выратаваць сваіх пацыентаў не толькі ад фізічнага, але і душэўнага болю.
24 гадзіны за суткі, сем дзён на тыдзень, без перапынкаў і выхадных. Менавіта так працуе звычайная бальніца хуткай дапамогі. Штодня сюды трапляюць дзясяткі новых пацыентаў. У кожнага свая гісторыя хваробы, за якой тояцца рэальныя праблемы і асабістыя драмы. Дзяжурныя ўрачы становяцца міжвольнымі ўдзельнікамі гэтых драм. Часам яны проста назіраюць ход падзей, а часам самі ўмешваюцца ў жыцці пацыентаў, дапамагаючы ім не толькі паправіцца, але і прыняць лёсавызначальныя рашэнні.
Па словах акцёраў серыяла, перад здымкамі ў іх была сур'ёзная падрыхтоўка. Іх пастаянна кансультавалі рэальныя ўрачы, якія расказвалі, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі. На здымачнай пляцоўцы пастаянна дзяжурылі медыкі, каб у патрэбны момант аказаць першую медыцынскую дапамогу.
Галоўныя ролі ў фільме выканалі акцёры Міхаіл Жонін, Ірына Ткаленка, Руслан Сакольнік, Надзея Леўчанка, Лілія Майбарада, Вікторыя Лушнікава, Валянціна Воўчанка, Леанід Пападзько, Алена Новікава.
Першую серыю "Дзяжурнага ўрача" тэлеканал "Беларусь 1" пакажа 15 лістапада ў 18:35. Кожны будны дзень гледачы змогуць глядзець адразу па дзве серыі медыцынскай драмы.













