Прэс-рэліз
2017 аб’яўлены ў краіне Годам навукі. Міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь 24" вырашыў падтрымаць гэтую ініцыятыву - увазе тэлеаўдыторыі будзе прапанаваны навукова-папулярны праект аб дасягненнях беларускіх навукоўцаў "Інтэlleкт.by", які стартуе ў эфіры 19 сакавіка.
"Мы ўсе карыстаемся вынікамі навукова-тэхнічнага прагрэсу, але нямногія сёння пойдуць на добраахвотны эксперымент, захочуць апынуцца ў гушчы навуковага свету", - сцвярджаюць аўтары новага праекта, якія самі ўсё ж рызыкнулі зрабіць гэта.
"Інтэlleкт.by" - гэта не проста агляд вынаходак нашых суайчыннікаў, але і бліскучыя прыклады рэалізацыі навуковых праектаў. Тэлегледачы акунуцца ў свет лічбавых тэхналогій, унікальных распрацовак і касмічных адкрыццяў, даведаюцца пра поспехі беларускіх навукоўцаў-медыкаў, нашумелыя распрацоўкі ў IT-сферы і г.д.
Маршрут падарожжа ў свет навукі абяцае быць займальным. Так, у спісе ўнікальных месцаў, якія прапануюць наведаць аўтары праграмы, - музей камп'ютарнай тэхнікі, дзе засталіся прыстасаванні вагай з тону, або інавацыйныя лабараторыі, у сценах якіх таксама знаходзіцца шмат нязведанага, напрыклад, сістэма абароны Зямлі ад астэроідаў.
Апроч таго, гледачы даведаюцца аб ролі беларускага офіса Viber у лёсе кожнага з 800 мільёнаў карыстальнікаў гэтага дадатка, пазнаёмяцца бліжэй з феноменам беларускага IT-цуду - легендарнай гульнёй WORLD of TANKS.
"І гэта толькі пачатак! Абяцаем, што кожны выпуск "Інтэlleкт.by" будзе адкрыццём для гледачоў", - заяўляюць стваральнікі праекта, які стартуе ў эфіры "Беларусь 24" 19 сакавіка ў 17:45. Інтэрнэт-карыстальнікі змогуць глядзець праграму ў рэжыме анлайн на сайце www.belarus24.by.












