Інфармацыйнае паведамленне
Кіраўніцтвам тэлеканала "Беларусь 5" дасягнута дамоўленасць аб паказе матча Кубка ФІБА паміж ізраільскім клубам "Бней Герцлія" і мінскімі "Цмокамі". 25 кастрычніка прамую трансляцыю гэтай гульні балельшчыкі змогуць убачыць на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі, а ў эфіры спартыўнага канала медыяхолдынга - чарговы матч мінскага "Дынама" ў КХЛ.
У сераду ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5" гледачы змогуць сачыць за гульнёй "Дынама-Мінск" у рамках рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У гэтым туры каманда Гордзі Дуаера на выездзе згуляе з адным з лідараў Заходняй канферэнцыі - маскоўскім ЦСКА. Пачатак прамой трансляцыі ў 19:20.
У гэты час на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by будзе паказаны гасцявы матч мінскай каманды "Цмокі" супраць ізраільскага клуба "Бней Герцлія" у рамках Кубка ФІБА. Сайт медыяхолдынга пачне прамую трансляцыю ў 20:25, а "Беларусь 5" пакажа гэты баскетбольны матч у 22:00.
Тэлеканал "Беларусь 5" запрашае балельшчыкаў падтрымаць беларускія клубы ў адказных гульнях!













