Інфармацыйнае паведамленне
Прамая трансляцыя Вялікай размовы з Прэзідэнтам, якая 3 лютага 2017 года адбылася на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", выклікала высокую глядацкую цікавасць.
Паводле звестках ТАА "Алькасар Медыя Сэрвіс", заснаваных на выніках даследаванняў ПУП "Рэальнае вымярэнне", у эфіры "Беларусь 1" трансляцыю Вялікай размовы з Прэзідэнтам, якая доўжылася амаль сем з паловай гадзін, паглядзелі больш за два мільёны чалавек, пры гэтым доля тэлеглядзення канала склала 20,6 працэнта.
Адзначым таксама, што вялікую цікавасць сустрэча з Прэзідэнтам выклікала не толькі сярод тэлегледачоў, але і сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, пра што сведчаць больш як 170 000 праглядаў трансляцыі мерапрыемства ў рэжыме оnline на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by.
Найбольшая колькасць інтэрнэт-гледачоў - з Беларусі. За межамі рэспублікі Вялікую размову з Прэзідэнтам на сайце Белтэлерадыёкампаніі глядзелі ў Расіі, Украіне, Польшчы, Германіі, Літве, Латвіі, ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі, Малдове, Чэхіі, Казахстане, Францыі, Ізраілі, Эстоніі, Швейцарыі, Узбекістане, Азербайджане.












