Праграма "Козел пра футбол" выпусціла новы промакаляндар на 2017 год

03.01.2017
Штогод у рамках праграмы "Козел пра футбол" выпускаецца промакаляндар. Не стаў выключэннем і новы 2017-ты!

Прэс-рэліз

Праграма "Козел пра футбол" ужо 4 сезоны расказвае  гледачам аб беларускім футболе. Гэта адзін з праектаў дырэкцыі інтэрнэт-навін АТН, які паспяхова стартаваў у Сетцы, а сёння карыстаецца папулярнасцю ў эфіры каналаў "Беларусь 5" і "Беларусь 24". Штогод у рамках праграмы "Козел пра футбол" выпускаецца промакаляндар. Не стаў выключэннем і новы 2017-ты!

Праграма "Козел пра футбол" расказвае  гледачам пра ключавыя матчы Вышэйшай лігі нашага футбольнага чэмпіянату, робіць агляды кубкавых беларускіх гульняў, а таксама міжнацыянальных турніраў з удзелам айчыннай зборнай. У кожным выпуску аўтар праекта Крысціна Козел каменціруе ход гульні, збірае экспертныя меркаванні і ацэнкі  дзеянняў гульцоў на полі. У праекце сабраны эксклюзіўны відэаматэрыял з самымі вострымі і захапляльнымі момантамі гульні.

football.jpgСтартаваўшы як інтэрнэт-праект, сёння праграма штотыдзень выходзіць у тэлевізійным эфіры на каналах "Беларусь 5" і "Беларусь 24", а таксама працягвае актыўна жыць у Інтэрнэце. У праекта чатыры  афіцыйныя старонкі ў сацсетках Facebook, VKontakte, Twitter, Instagram і свой YouTube-канал.

Традыцыйна праграма "Козел пра футбол" падрыхтавала для сваіх прыхільнікаў і ўсіх футбольных балельшчыкаў падарунак да навагодніх святаў - спецыяльны промакаляндар "Дзе жыве футбол".

"Галоўная ідэя календара - паказаць арэны каманд Вышэйшай лігі і максімальна ахапіць усе рэгіёны Беларусі", - раскрыла  асноўную ідэю вядучая праекта Крысціна Козел.

Гартаючы старонкі календара, можна ўбачыць 12 стадыёнаў, 12 каманд, 12 вобразаў. Магілёў, Барысаў, Мінск, Слуцк, Гродна, Брэст, Жодзіна, Гомель, Салігорск, Мазыр, Віцебск - геаграфія фотаздымак закранула "дамы" вядучых  клубаў Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

Аўтар праграмы Крысціна Козел - на кожным стадыёне ў колерах адпаведнай каманды і фірменных  гетрах. У дадатак да здымкаў у календары прапанавана карысная  інфармацыя (дата заснавання  і рэканструкцыі стадыёна, карта з яго месцам размяшчэння).

Промакаляндар "Дзе жыве футбол" - праект некамерцыйны і не рэалізуецца ў гандлёвых кропках. Стаць яго ўладальнікам можна, прымаючы ўдзел у розыгрышах у афіцыйных супольнасцях праекта "Козел пра футбол" у сацыяльных сетках. Тыраж абмежаваны.