Прагаласаваць за свайго фаварыта на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна некалькімі клікамі

21.11.2018

Прэс-рэліз

Стала вядома, як сёлета будуць выбіраць пераможца дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Механізм галасавання, уведзены Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам у 2017 годзе, застаўся ранейшым: меркаванне нацыянальнага журы ад кожнай з краін-удзельніц плюс вынікі анлайн-галасавання гледачоў на афіцыйным сайце песеннага форуму.

Галасаванне гледачоў на сайце дзіцячага "Еўрабачання" www.junioreurovision.tv пачнецца ўжо 23 лістапада і прадоўжыцца да пачатку грандыёзнага фінальнага канцэрта 25 лістапада ў 18:00. Затым пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў магчымасць прагаласаваць ізноў стане даступнай, але толькі на 15 хвілін. Вынікі галасавання гледачоў будуць падсумаваныя з вынікамі выбару нацыянальнага журы ад кожнай з дваццаці краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, і такім чынам вызначыцца трыумфатар цяперашняга конкурсу.

Згодна з правіламі галасавання, выбраць можна ад трох да пяці ўпадабаных артыстаў, у тым ліку і прадстаўніка сваёй краіны, праглядзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў на афіцыйным сайце форуму www.junioreurovision.tv.

Падтрымаць маладых артыстаў у Інтэрнэце можна з любой стацыянарнай або мабільнай прылады: камп'ютара, планшэта або мабільнага тэлефона.

Нагадаем, у гэтую нядзелю на сцэну сталічнай "Мінск-Арэны", паводле праведзенай 19 лістапада жараб'ёўкі, выйдуць юныя таленты з Украіны, Партугаліі, Казахстана, Албаніі, Расіі, Нідэрландаў, Азербайджана, Беларусі, Ірландыі, Сербіі, Італіі, Аўстраліі, Грузіі, Ізраіля, Францыі, Македоніі, Арменіі, Уэльса, Мальты і Польшчы.

Арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Присоединяйтесь к нам