Прэс-рэліз
16 красавіка Белтэлерадыёкампанія адкрывае новы сезон унікальнага тэлевізійнага праекта "Кулінарная дыпламатыя". У кожным выпуску гледачоў чакаюць не толькі займальныя падарожжы ў блізкія і далёкія краіны, але і сапраўдныя гастранамічныя адкрыцці.
Адзначым, першы і другі сезоны праекта "Кулінарная дыпламатыя" мелі мноства станоўчых водгукаў ад гледачоў і саміх удзельнікаў, і вось зараз праграма вяртаецца на "Беларусь 1".
На тэлевізійную кухню "Кулінарнай дыпламатыі" запрашаюцца паслы замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, іх жонкі, а таксама прадстаўнікі нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у нашай краіне. Так, у новым сезоне гледачоў чакаюць падарожжы ў Палесціну, Таджыкістан, Фінляндыю, Эквадор, Карэю і іншыя экзатычныя краіны.
У праграме ўвага гледача акцэнтуецца не толькі на падрыхтоўцы канкрэтнай нацыянальнай стравы, але і на асобе запрошанага госця, асаблівасцях культуры, гісторыі і традыцый яго краіны. У кожнай нацыі ёсць свой, уласцівы толькі ёй, непаўторны каларыт. Нацыянальны характар праяўляецца як у глабальных, гістарычна абумоўленых падзеях, так і ў элементарных асаблівасцях побыту. А любая нацыянальная кухня - ключ да разгадкі нацыянальнага характару, бо ў ёй таксама адлюстроўваецца гісторыя, культура і рэлігія народа, і, каб лепш іх зразумець, творчая каманда праекта пастараецца даведацца, што, як і чаму менавіта гэтую страву гатуе той ці іншы госць.
У новым сезоне ў праграмы новы твар. Вядучая праекта - чароўная Юлія Пярцова - журналіст Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.
Акрамя смачных і незвычайных нацыянальных страў, стваральнікі праекта парадуюць гледачоў новай студыяй-гасцёўняй у сучасным класічным стылі, светлы інтэр'ер і ўтульная атмасфера якой спрыяюць душэўнай размове і стварэнню кулінарных вынаходак, бо яна абсталяваная ўсім неабходным для прыгатавання ежы.
Пачаць кулінарныя эксперыменты разам з "Беларусь 1" гледачы змогуць 16 красавіка ў 16:35. Першы выпуск праекта прысвечаны Літве. Госцем праграмы стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулакас. Разам з жонкай ён будзе гатаваць літоўскі халодны борш і фірмовы дэсерт "Гультай".
Праект "Кулінарная дыпламатыя" будзе выходзіць у эфіры "Беларусь 1" кожную нядзелю ў 16:35.












