Праект "Дзень у вялікім горадзе" падвёў вынікі фотаконкурсу

06.06.2017
Сталі вядомыя вынікі конкурсу на лепшую майскую ўсмешку, які праект "Дзень у вялікім горадзе" праводзіў у мінулым месяцы. Фотаконкурс праходзіў у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы маглі падзяліцца сваімі яркімі здымкамі.

Прэс-рэліз

Сталі вядомыя вынікі конкурсу на лепшую майскую ўсмешку, які праект "Дзень у вялікім горадзе" праводзіў у мінулым месяцы. Фотаконкурс праходзіў у сацыяльных сетках Facebook і Instagram, дзе гледачы маглі падзяліцца сваімі яркімі здымкамі.

Нагадаем, згодна з правіламі конкурсу, удзельнікам неабходна было выканаць простыя ўмовы: падпісацца на старонку праграмы "Дзень у вялікім горадзе" у Instagram @dvbg_belarus1 і размясціць сваю фатаграфію з хэштэгам #деньвбольшомгородемайскаяулыбка або падпісацца на старонку праекта ў Facebook @dvbgbelarus1 і даслаць свае фота асабістым паведамленнем.

Ахвотнікаў паўдзельнічаць аказалася так шмат, што творчая група праекта вырашыла вызначыць пераможцаў у некалькіх намінацыях. Так, па выніках галасавання пераможцам у намінацыі "Лепшая майская дзіцячая ўсмешка" стала Тыяна Нельсан. Лепшай майскай жаночай усмешкай была прызнаная ўсмешка Юліі Янчэўскай. А ў намінацыі "Лепшая майская сямейная ўсмешка" на першым месцы аказалася фота Таццяны Аль-Хабра.

Усе пераможцы сталі гасцямі тэлекафэ і далучыліся да кампаніі вядучых у прамым эфіры "Беларусь 1", а таксама атрымалі прыемныя прызы ад праекта "Дзень у вялікім горадзе": сертыфікат на правядзенне дзіцячага свята, запрашальны на 5 чалавек на сямейны квэст, а таксама падарункавы сертыфікат на стаматалагічную працэдуру.

"У фотаконкурсе ўдзельнічалі не толькі гледачы, але і нашы калегі, што, безумоўна, вельмі прыемна. Хутка мы плануем правесці яшчэ адзін конкурс - у наступных эфірах вы пачуеце падрабязную інфармацыю! А пакуль усім добрага летняга настрою і дзякуй за пазітыў, які нам падарылі ўдзельнікі "Лепшай майскай усмешкі", - адзначыла кіраўнік праекта "Дзень у вялікім горадзе" Саша Снегіна.

Нагадаем, жаночае ток-шоу выходзіць у прамым эфіры "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 13:05. Гледачы могуць датэлефанавацца ў эфір па нумары 8-017-237-01-86, каб распавесці цікавую гісторыю або выказаць свой пункт погляду на тэмы, якія абмяркоўваюцца ў студыі, а таксама стаць удзельнікамі "Гульні па-буйному" і атрымаць прыемныя бонусы ад праграмы.