Праект "24 пытанні" абнавіў фармат

10.02.2017
Інфармацыйна-аналітычная праграма "24 пытанні", якая стала візітнай карткай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", зараз выходзіць у новым фармаце. Нязменным застанецца тое, што ў цэнтры ўвагі будзе пэўная актуальная тэма, якая абмяркоўваецца падчас размовы.

Прэс-рэліз

Інфармацыйна-аналітычная праграма "24 пытанні", якая стала візітнай карткай міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24", зараз выходзіць у новым фармаце. Праект прадоўжыць знаёміць гледачоў з цікавымі падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі, але ўжо ў іншай форме - вялікага інтэрв'ю з запрошаным экспертам. Нязменным застанецца тое, што ў цэнтры ўвагі, як і раней, будзе пэўная актуальная тэма, якая абмяркоўваецца падчас размовы.

Спектр тэм па-ранейшаму разнастайны: ад палітыкі і эканомікі да спорту і мастацтва. "24 пытанні" - гэта праграма пра сучасную Беларусь, амбіцыйныя, цікавыя праекты і таленавітых людзей", - адзначаюць стваральнікі праекта.

Задача аўтараў і вядучых праграмы Аляксандра Мартыненкі і Андрэя Крывашэева - не проста паказаць сваіх суразмоўцаў бліскучымі экспертамі ў той ці іншай сферы, а выклікаць гасцей на адкрытую гутарку. Тэлегледачы стануць сведкамі шчырай размовы наконт філасофіі герояў праекта, іх перакананняў, мараў і ўчынкаў, якія вызначаюць іх жыццёвую пазіцыю.

Госцем выпуску абноўленага праекта "24 пытанні", які выйдзе ў эфір 14 лютага, стане пераможца 50-ці турніраў Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў у адзіночным разрадзе, адзін з лепшых гульцоў у парным разрадзе ў гісторыі сусветнага тэніса, шматгадовы лідар каманды Беларусі ў Кубку Дэвіса Максім Мірны. У праграме размова пойдзе аб прафесійнай кар'еры знакамітага спартсмена, дарозе да перамог і сакрэце яго поспеху, а таксама аб сям'і, дзецях і прынцыпах выхавання маладога пакалення.

Праект "24 пытанні" выходзіць у эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала кожны аўторак у 19:20 з паўторам у сераду і пятніцу ў 13:00.