Прэс-рэліз
10 студзеня ў 15:30 стануць вядомыя імёны двух фіналістаў беспрэцэдэнтнага рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд", першы выпуск якога ўжо быў прапанаваны ўвазе гледачоў тэлеканала "Беларусь 5". Тады ў прэм'ерным эфіры члены прафесійнага журы адабралі 14 прэтэндэнтаў на перамогу ў праекце. Яшчэ дваіх шчасліўчыкаў шляхам галасавання вызначае тэлеаўдыторыя - аддаць свой голас за ўпадабанага канкурсанта можна на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by.
"На сёння ў нас ёсць два відавочныя лідары, але, вядома, гаварыць аб канчатковых выніках яшчэ рана. Таму, калі хтосьці жадае падтрымаць свайго фаварыта, паспяшайцеся зрабіць свой выбар", - рэзюмаваў кіраўнік праекта Аляксандр Казюкевіч.
Галасаванне за народных удзельнікаў, якія папоўняць рады фіналістаў рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд", прадоўжыцца па 10 студзеня ўключна. Вынік адбору гледачоў будзе адлюстраваны на сайце медыяхолдынга ў 15:30. Да гэтага часу пакінуць свой голас можна тут: http://www.tvr.by/televidenie/belarus-5/nokaut-raund/.
Далей, згодна з умовамі праекта, прэтэндэнты, якія прайдуць у "Накаўт-раўнд", прадоўжаць змагацца па спартыўным прынцыпе: 1/4 фіналу, паўфіналы і фінал, выконваючы на кожным этапе арыгінальныя творчыя заданні.
У сумленнай барацьбе кожны з 16 фіналістаў павінен будзе выявіць свае здольнасці, даказаць, што менавіта яго не хапае камандзе спартыўнага канала, бо пераможца праекта папоўніць рады каментатараў "Беларусь 5".












