Пра ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ)

22.03.2017
21 сакавіка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".

Інфармацыйнае паведамленне

21 сакавіка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі", арганізаванага міжнародным радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адзначым, што сёлета святкуецца 25-годдзе дыпламатычных адносін Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі аператыўна і ўсёабдымна асвятляюць сумесныя праекты, самыя актуальныя навіны супрацоўніцтва і прадукцыйную дзейнасць па збліжэнні дзвюх краін.

Сімвалічна, што менавіта ў юбілейны год былі падведзеныя вынікі конкурсу творчых работ (эсэ), пераможцамі якога сталі аспірант з КНР Ван Шывэй і выкладчык з Мінска Святлана Кабачэўская.

На ўрачыстым падвядзенні вынікаў міжнароднага конкурсу ў гасцінічным комплексе "Пекін" пераможцаў, удзельнікаў і гасцей прывіталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і старшыня Таварыства дружбы "Беларусь - Кітай" Анатоль Тозік, старшыня праўлення Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп і галоўны дырэктар міжнароднага радыё "Беларусь" Навум Гальпяровіч.

Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі ад Белтэлерадыёкампаніі, міжнароднага радыё "Беларусь" і Беларускага фонду культуры. 
 
Победители конкурса эссе.jpg

Победители конкурса эссе.jpg

церемония награждения победителей конкурса эссе.jpg

лауреаты конкурса эссе.jpg

лауреаты конкурса эссе.jpg

Конкурс эссе. Подведение итогов.jpg

Конкурс эссе. Церемония награждения.jpg