Пра вынікі жараб'ёўкі

09.12.2016

Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў.

Інфармацыйнае паведамленне

Белтэлерадыёкампанія прадаўжае падрыхтоўку да правядзення фіналу нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017".

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку:

1.      Іюль (Юлія Каранюк);

2.      Аляксандра Ткач;

3.      Уладзіслаў Курасаў;

4.      Група NAVI;

5.      ISAAK NIGHTINGALE (Вадзім Капусцін);

6.      KATTIE;

7.      NUTEKI;

8.      NAPOLI;

9.      Мікіта Ходас;

10.    Анжаліка Пушнова;

11.    Анастасія Шавярэнка;

12.    LERMONT x JULIC;

13.    Група PROвакацыя.

Падчас рабочай сустрэчы арганізатараў праекта з выканаўцамі былі пазначаныя асноўныя аспекты падрыхтоўкі да фінальнага шоу, а таксама юрыдычныя пытанні супрацоўніцтва медыяхолдынга з канкурсантамі.

20 снежня творчая група праекта пачне здымаць візітоўкі для кожнага з 13 фіналістаў. Рэжысёр Юрый Ярошык распавёў, што сёлета за аснову канцэпцыі візітных картак артыстаў будзе скарыстаная сімволіка беларускага арнаменту.

Фінальнае шоу адбудзецца 20 студзеня 2017 года і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна) будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" здзяйсняе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.