Пра вундэркіндаў - у ток-шоу "Форум"

09.12.2016
12 снежня - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разабрацца, хто такія вундэркінды: імі нараджаюцца або становяцца.

Прэс-рэліз

12 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам вядучы Дзмітрый Бачкоў прапануе разабрацца, хто такія вундэркінды: імі нараджаюцца або становяцца.

У 5 гадоў яны пакараюць сцэны сусветных тэатраў і папулярныя тэлевізійныя шоу, у 7 - свабодна гавораць на некалькіх мовах, а ў 12 - становяцца студэнтамі ўніверсітэтаў. І хоць бацькі не прызнаюць у сваіх дзецях геніяў, шматлікія ўспрымаюць дасягненні ў такім юным узросце менавіта як надзвычайныя. Дык хто ж такі вундэркінд: гэта талент або цяжкая праца? І чаму некаторыя лічаць такіх дзяцей ахвярамі бацькоўскіх амбіцый - абмяркуем разам у вячэрнім эфіры.

Сярод герояў праграмы - беларускі вундэркінд Цімур Сушко. Чаму пасля 1 курса медыцынскага ўніверсітэта (у 13 гадоў!) ён узяў акадэмічны водпуск? Юная балерына Вера Шпакоўская распавядзе, як гэта  ў 9 гадоў па-даросламу танцаваць партыю Кармэн.

Апроч таго, на прамую сувязь з Кітая са студыяй "Форуму" выйдзе Яўген Колесаў - бацька вядомага расійскага талента Гардзея Колесава. Ён падзеліцца сакрэтамі выхавання, а таксама растлумачыць, чаму не лічыць свайго сына геніем.

Гісторыі тых, хто прайшоў гэты шлях, - у ток-шоу "Форум". Глядзіце чарговы выпуск праграмы ў панядзелак у 20:00 на галоўным канале краіны.