Пра цікавасць да фіналу нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" у Інтэрнэце

23.01.2017
Фінал нацыянальнага адбору на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" выклікаў вялікую цікавасць не толькі сярод тэлегледачоў, але і сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, пра што сведчаць больш за 50 тысяч праглядаў трансляцыі шоу ў рэжыме оnline на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by.
Інфармацыйнае паведамленне

Фінал нацыянальнага адбору на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" выклікаў вялікую цікавасць не толькі сярод тэлегледачоў, але і сярод інтэрнэт-карыстальнікаў, пра што сведчаць больш за 50 тысяч праглядаў трансляцыі шоу ў рэжыме оnline на афіцыйным сайце медыяхолдынга tvr.by.

Найбольшая колькасць інтэрнэт-гледачоў чакана была з Беларусі. За межамі рэспублікі фінальны гала-канцэрт на сайце Белтэлерадыёкампаніі найбольш актыўна глядзелі ў Расіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Украіне, Германіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, ЗША, Грэцыі, Швецыі, Італіі і Партугаліі.

Нагадаем, пераможцам нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" стаў гурт NaviBand. Вынікі галасавання былі названыя 20 студзеня ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", радыёстанцыі "Радыус FM", а таксама ў анлайн-трансляцыі на сайце tvr.by.

На наступны дзень пасля фіналу, 21 студзеня, гурт NaviBand - афіцыйны прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2017" - наведаў інтэрнэт-гасцёўню медыяхолдынга. Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук адказалі на пытанні карыстальнікаў Сеткі і фанатаў "Еўрабачання", падзяліліся ўражаннямі ад здымак кліпа на конкурсную песню "Гісторыя майго жыцця", які на YouTube сабраў ужо больш за 100 тысяч праглядаў, хаця за два месяцы да трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору відэа паглядзелі ўсяго некалькі дзясяткаў карыстальнікаў. Таксама музыканты NaviBand расказалі аб прэзентацыі новага альбома "Ілюмінацыя", куды ўвайшла і песня-пераможца нацыянальнага адбору, і аб тым, што ў Інтэрнэце на яе ўжо з'яўляюцца кавер-версіі ў выкананні прыхільнікаў гурта з розных краін на беларускай мове. З матэрыяламі анлайн-канферэнцыі можна азнаёміцца па адрасе http://www.tvr.by/events/online-konferentsiya/

Нагадаем, арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 мая.