Пра тое, якім можа быць "Сабачае жыццё", распавядзе "Спецыяльны рэпартаж"

13.11.2017
14 лістапада ў эфіры "Беларусь 1" спецыяльны рэпартаж "Cабачае жыццё". Гэтым разам гледачы даведаюцца, якую цану за любоў да чалавека плаціць сабака, чаму гаспадары адмаўляюцца ад сваіх гадаванцаў, якім чынам можна выратаваць кінутых і непатрэбных ад вернай гібелі.

Прэс-рэліз

14 лістапада ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Cабачае жыццё". Гэтым разам гледачы даведаюцца, якую цану за любоў да чалавека плаціць сабака, чаму гаспадары адмаўляюцца ад сваіх гадаванцаў, якім чынам можна выратаваць кінутых і непатрэбных ад вернай гібелі.

Кожны год на вуліцу выкідваюць тысячы сабак. Яны застаюцца без дома, ласкі і ўвагі, да якіх прывыклі. А галоўнае, без разумення – за што і чаму? Бяздомных сабак адлоўліваюць і прывозяць на ўсім вядомую вуліцу Гурскага ў пункт прыёму і часовага ўтрымання жывёлаў "Фаўна горада". Калі не хапае вольных месцаў, хворых гадаванцаў адразу ж усыпляюць. Такое сабачае жыццё.

Выглядае часовае месца пражывання жывёлаў так: некалькі радоў з вальерамі, у кожным будка, посцілка і міска з ежай. На рашотцы таблічка - тут прыблізны ўзрост сабакі, парода і месца, адкуль яго прывезлі.

У новым выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" здымачная каманда паспрабавала разабрацца, якім чынам можна дапамагчы кінутым жывёлам, дзе знайсці дадатковыя месцы для размяшчэння бяздомных сабак, якая праца вядзецца для выратавання верных сяброў чалавека, у чым адчуваецца недахоп для годнай якасці жыцця гадаванцаў у нашай краіне.

Карэспандэнты АТН пагутарылі з валанцёрамі, якія дапамагаюць знайсці сабакам новую сям'ю, прадстаўнікамі ўлады і міліцыі, каб разабрацца, калі ў Беларусі з'явіцца закон "Аб абыходжанні з жывёламі", якім будзе пакаранне за жорсткасць, здзек і безадказныя адносіны.

Журналісты праекта даведаліся, што выпадкі жорсткага абыходжання з жывёламі адбываюцца кожны дзень. Кагосьці закапалі, павесілі, застрэлілі, пакалечылі, іншага кінулі ў глыбокую яму на доўгую і пакутлівую смерць. Нагадаем, што з 2015 года ў нашай краіне за жорсткае абыходжанне з жывёламі наступае крымінальная адказнасць. Пры гэтым максімальнае пакаранне за злачынства ў дачыненні да братоў нашых меншых - пазбаўленне волі ўсяго толькі да аднаго года.

"Адным сабакам прысвячаюць арыі, іншых - адпраўляюць на верную смерць. Сабачае жыццё бывае розным: ад элітнага жылля, асабістага цырульніка і нават месца на могілках да памыйніцы, здзеку і барацьбы за выжыванне. Як нельга лепш да нашага фільма падыходзіць фраза: "Любіць нельга пакараць!" - і там, дзе паставіць коску, мы выбіраем самі", - падкрэсліла аўтар фільма "Сабачае жыццё", журналіст АТН Алена Гарэльчык.

Новы выпуск праекта "Спецыяльны рэпартаж" гледачы "Беларусь 1" убачаць у аўторак вечарам, адразу пасля "Панарамы".