Прэс-рэліз
Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра сацыяльны водпуск для татаў пры нараджэнні дзяцей.
Бацька ў дэкрэце… У Беларусі сур'ёзна задумаліся пра ўвядзенне абавязковага сацыяльнага водпуску для татаў пры нараджэнні дзяцей.
Ці прыжывецца гэтая ідэя на практыцы? Чаму беларускія мужчыны не спяшаюцца пакінуць працу дзеля клопату аб нованароджаным? Вядучы разам з экспертамі і гасцямі ў студыі абмяркуюць гэтыя і іншыя пытанні 6 сакавіка ў 20:00 на галоўным канале краіны.
Удзельнікі сённяшняга выпуску ток-шоу "Форум" таксама закрануць тэму грамадзянскага шлюбу і паспрабуюць адшукаць адказ на пытанне: "Ці патрэбен штамп у пашпарце цяперашняму пакаленню?".













