Пра роды дома - у ток-шоу "Форум"

14.04.2017
17 красавіка - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Размова ў выпуску пойдзе пра роды дома: што гэта - залішняя саманадзейнасць, пагоня за ўласным камфортам, мода або натуральны працэс?

Прэс-рэліз

17 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у выпуску размова пойдзе пра роды дома: што гэта - залішняя саманадзейнасць, пагоня за ўласным камфортам, мода або натуральны працэс?

У прыватнасці, гутарка ў праграме пойдзе пра выпадак, які выклікаў шырокае грамадскае абмеркаванне і шквал спрэчак паміж праціўнікамі і прыхільнікамі хатніх родаў. Нагадаем, Следчы камітэт па Віцебскай вобласці працягвае праверку па справе аб гібелі нованароджанай дзяўчынкі, якую маці раджала дома.

Як глядзяць на хатнія роды медыкі? Якія аргументы прыводзяць жанчыны, якія спрабуюць пакінуць за сабой права выбару? Дзе дзіцяці з'яўляцца на свет? Паспрабуем разабрацца разам у вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.

Глядзіце ток-шоу "Форум" у панядзелак, 17 красавіка, у 20:00.