Прэс-рэліз
Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра адну з самых трывожных з'яў нашага часу - недзіцячыя гульні ў сацыяльных сетках.
Групы смерці ў сацыяльных сетках заваёўваюць прасторы Інтэрнэту і выходзяць у рэальнае жыццё. Кіты, матылькі, феі агню і іншыя спосабы завабіць дзіця ў страшную пастку. ЗША, Італія, Латвія, Расія, Украіна... Ад такіх трагедый не застрахаваны ніхто. Так, у Віцебску падлетка атрымалася спыніць ля апошняй рысы. Хто за гэтым стаіць, паспрабуем разабрацца разам у вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.
Як абараніць права на здаровае дзяцінства і здаровыя гульні, як супрацьстаяць паляванню на дзяцей? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць эксперты і госці ў студыі ток-шоу.
Глядзіце праграму "Форум" у 20:00 на "Беларусь 1".












