Прэс-рэліз
21 лістапада тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам у праграме пойдзе размова пра маральнасць. У цэнтры ўвагі - скандальная фотасесія ў ніжняй бялізне на плошчы Перамогі ў Мінску.
Дзяўчына і Вечны агонь. Фотасесія, якая ўзарвала сацыяльныя сеткі: брунетка пазіруе ў ніжняй бялізне на плошчы Перамогі ў сталіцы.
Сёння ўвечар на галоўным канале краіны вядучы Дзмітрый Бачкоў прапаноўвае разам разабрацца, што ж гэта - абраза памяці або свабода выяўлення. Акрамя таго, госці і эксперты, запрошаныя ў студыю праграмы, паспрабуюць высветліць, дзе ж праходзіць грань паміж звычайным фота на памяць і вандалізмам у фармаце FULL HD.
Глядзіце ток-шоу "Форум" сёння ў 20:00 на "Беларусь 1".













