Пра Фідэля Кастра - у новым выпуску ток-шоу "Форум"

02.12.2016
5 снежня - чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра Фідэля Кастра.

Прэс-рэліз

5 снежня тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум". Гэтым разам гутарка ў студыі пойдзе пра Фідэля Кастра. У прыватнасці, вядучы Дзмітрый Бачкоў прапаноўвае пагаварыць, чаму нават пасля смерці камандантэ не дае спакою ні сябрам, ні ворагам…

Напярэдадні Куба развіталася з Фідэлем Кастра, а свет праводзіў у гісторыю аднаго з самых яркіх палітыкаў XX стагоддзя. Як кіраўнік невялікай астраўной дзяржавы ён стаў у адзін шэраг з найвялікшымі фігурамі ў гісторыі. Якім кубінскага лідара запомнім мы, абмяркуем разам у вячэрнім эфіры на галоўным канале краіны.

Апроч таго, ці стане Востраў свабоды і ўся Лацінская Амерыка іншымі без свайго лідара - эксперты і госці праграмы таксама выкажуць свой пункт погляду наконт гэтага.

Глядзіце ток-шоу "Форум" у панядзелак у 20:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24".