Пра бізнес у Беларусі - у ток-шоу "Форум"

27.02.2017
Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам гутарка пойдзе пра айчынны бізнес.

Прэс-рэліз

Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам гутарка пойдзе пра айчынны бізнес.

У краіне шукаюць залатую сярэдзіну паміж зручнасцю і парадкам. Якімі павінны быць умовы, каб дзелавы клімат быў сапраўды спрыяльным - абмяркуем разам у вячэрнім эфіры.

У студыі збяруцца бізнесмены, эканамісты, дэпутаты, удзельнікі спецыяльнай рабочай групы па стымуляванні дзелавой актыўнасці і ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці.

Аб формуле бізнесу - у 20:00 на галоўным канале краіны.