Прэс-рэліз
Сёння тэлеканал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць увазе гледачоў чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам гутарка будзе прысвечана айчыннаму шоу-бізнесу.
У прыватнасці, у вячэрнім эфіры госці і запрошаныя эксперты ў студыі паспрабуюць адказаць на шэраг пытанняў, сярод якіх: што трэба для таго, каб запаліць зорку, як нашым артыстам прабіцца да свайго гледача, ці патрэбна нашай эстрадзе дапамога ў барацьбе за народную любоў, а таксама чаму многія пачынаюць шанаваць і слухаць сваіх артыстаў толькі пасля таго, як іх песні загучалі за межамі роднай краіны.
Апроч гэтага, тэлеаўдыторыя пачуе меркаванні спецыялістаў наконт таго, хто перашкаджае збіраць аншлагі, чаму шматлікія беларускія выканаўцы скоса глядзяць на замежных калег, які ён - рэцэпт славы.
Гарачыя спрэчкі ў студыі ток-шоу "Форум" сёння ў 20:00 на галоўным канале краіны.












