"ПІН_КОД" - у новы год з новымі вынаходкамі!

16.01.2017
 У 2017 годзе моладзевы праект "ПІН_КОД" на канале "Беларусь 2" стане яшчэ больш блізкім да свайго гледача. Вядучыя будуць кіравацца парадамі, прапановамі і перавагамі гледачоў, выбіраючы тэмы эфіраў і сюжэтаў. Прэс-рэліз

 У 2017 годзе моладзевы праект "ПІН_КОД" на канале "Беларусь 2" стане яшчэ больш блізкім да свайго гледача. Вядучыя будуць кіравацца парадамі, прапановамі і перавагамі гледачоў, выбіраючы тэмы эфіраў і сюжэтаў. З дапамогай гаджэтаў, праз сацыяльныя сеткі каманда праграмы будзе на сувязі кожны эфір і нават у выхадныя дні. У гэтым сезоне інтэрактыўны праект прапануе самыя карысныя вынаходкі, якія можна выкарыстаць у рэальным жыцці, зносіны ў прамым эфіры з маладымі і ўжо паспяховымі аўтарамі ўласных праектаў, а таксама працягне дарыць сваім гледачам падарункі!

17 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень дзіцячых вынаходак, які ў Год навукі стане адпраўным пунктам у рэалізацыі новых ідэй у праекце "ПІН_КОД" на "Беларусь 2". У гэты дзень госцем праграмы стане вядомы ва ўсім свеце беларускі вынаходца Міхаіл Вага, які прыдумаў, як папоўніць зарад батарэі з дапамогай кісцевага трэнажора, не падключаючы гаджэт да электрасеткі. У наступных выпусках студыю "ПІН_КОДа" наведаюць маладыя вынаходцы - мінчанін Уладзіслаў Горбач, які змайстраваў 3D-прынтар са звычайных школьных парт, кіраўнік клуба робататэхнікі Сяргей Кулакоў і аўтар першага беларускага даследавання па этнаастраноміі Цімафей Авілін.

Напярэдадні Дня беларускай навукі, які традыцыйна святкуецца ў апошнюю нядзелю гэтага месяца, з 24 па 27 студзеня "ПІН_КОД" прысвеціць эфір вынаходкам беларусаў, якія ўжо змянілі свет, і тым, хто яшчэ толькі на шляху да сваіх вынаходак.

Аўтары праекта адзначаюць, што на працягу ўсяго года "ПІН_КОД" будзе раскрываць навуковы патэнцыял беларускай моладзі, распавядзе пра тых, хто палегчыў жыццё сабе і блізкім з дапамогай нечаканай знаходкі або арыгінальнай вынаходкі. Лайфхакі, прапанаваныя тэлегледачамі, госці і вядучыя праекта будуць правяраць у студыі. 

Акрамя таго, "ПІН_КОД" гатовы дапамагчы тэлегледачам увасобіць у жыццё іх крэатыўныя навуковыя ідэі і пачынанні, а самыя актыўныя і знаходлівыя вынаходцы атрымаюць каштоўныя прызы і змогуць наведаць адзін з музеяў навукі ў Мінску або атрымаць бясплатную паўгадавую падпіску на часопіс "Юный техник и изобретатель".

"Мы хочам паказаць, што ёсць захапленні, якія могуць перарасці ў нешта запатрабаванае як у краіне, так і ва ўсім свеце. Мы распавядзем нашым маладым гледачам, што з кімсьці гэта ўжо адбылося і знайшліся людзі, якія падтрымалі, дапамаглі і вывелі вынаходку на ўзровень практычнай рэалізацыі", -  распавёў  рэжысёр і кіраўнік праекта "ПІН_КОД" Ягор Шолькін.

Таксама аўтары праекта плануюць задзейнічаць гледачоў як пазаштатных карэспандэнтаў, ад якіх будуць рады атрымліваць цікавыя міні-рэпартажы і відэапаведамленні. Гледачу дастаткова выкласці свой мабільны рэпартаж у афіцыйнай групе праграмы "Вконтакте" - vk.com/pin_kod2015, і яго ўбачыць уся краіна! Але каб атрымаць падарункі, неабходна быць самым актыўным: дзяліцца сваім меркаваннем з вядучымі і пакідаць каментарыі да іншых відэарэпартажаў.

"Нам цікава, чым жыве моладзь і маладыя сем'і па ўсёй краіне, што адбываецца ў гэтую хвіліну з кожным, чым бы нашы гледачы хацелі падзяліцца. Праект будзе на сувязі нават у выхадныя дні – кожную  суботу мы будзем разыгрываць для нашых дарослых гледачоў вячэру ў рэстаране. Таксама ў планах ёсць цікавая і карысная акцыя - мірыць тых, хто сам не можа сказаць "даруй". Падрабязнасці гэтай акцыі пакуль пакінем у сакрэце, але, паверце, усё будзе па-сапраўднаму", -  дадаў  Ягор Шолькін. 

Нагадаем, праграма "ПІН_КОД" выходзіць у 15:20 у прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 2" чатыры разы на тыдзень - з аўторка па пятніцу. Глядзець праект можна таксама анлайн на сайце www.belarus2.by.