"ПІН_КОД" падорыць ізумруд!

21.03.2017
31 сакавіка ў прамым эфіры "Беларусь 2" шчасліўчыку дастанецца ізумруд у 1 карат, апраўлены серабром! Хто стане ўладальнікам каштоўнага падарунка - вырашыць тэлеаўдыторыя шляхам інтэрнэт-галасавання.

Прэс-рэліз

31 сакавіка ў прамым эфіры "Беларусь 2" шчасліўчыку дастанецца ізумруд у 1 карат, апраўлены серабром! Хто стане ўладальнікам каштоўнага падарунка - вырашыць тэлеаўдыторыя шляхам інтэрнэт-галасавання.

Нагадаем, напярэдадні Дня абаронцы Айчыны мужчынскай палове аўдыторыі гледачоў моладзевага канала "Беларусь 2" было прапанавана даслаць 20-секунднае відэапаведамленне на тэму "На што я гатовы дзеля каханай". У афіцыйнай групе праграмы ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" - vk.com/pin_kod2015 - размешчаныя ўсе дасланыя заявы закаханых мужчын, гатовых дзеля сваіх паловак, у тым ліку, як яны самі гавораць, на ўсё!

У выніку творчая група праекта "ПІН_КОД" вызначыла трох фіналістаў, якія і будуць змагацца за каштоўны падарунак. Для гэтага яны павінны не словам, а справай даказаць шчырасць сваіх высокіх пачуццяў.

Хто з фіналістаў апынуўся самым пераканаўчым - вырашаць гледачы шляхам галасавання ў сацыяльных сетках. Старт галасаванню будзе дадзены ў прамым эфіры праграмы "ПІН_КОД" 28 сакавіка.

Дарэчы, бонусы ад праекта "ПІН_КОД" атрымаюць і тэлегледачы, якія паўдзельнічаюць у лёсе фіналістаў. Выпадковым спосабам будуць вызначаныя ўладальнікі зараднага прыстасавання для мабільнага тэлефона з лагатыпам канала "Беларусь 2", а таксама запрашальных білетаў на адно з культурных мерапрыемстваў.

Нагадаем, праграма "ПІН_КОД" выходзіць у 15:20 у прамым эфіры на тэлеканале "Беларусь 2" чатыры разы на тыдзень - з аўторка па пятніцу. Глядзець праект можна таксама анлайн на сайце www.belarus2.by.