Першы нацыянальны запускае літаратурны праект-конкурс

04.10.2018

Прэс-рэліз

4 кастрычніка ў 21:05 у радыёпраекце “Творчы вечар” адбудзецца прэзентацыя праекта-конкурса “Бацькаўшчына светлая мая”, прысвечанага Году малой радзімы. Гэта сумесны праект Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і літаратурна-мастацкага часопіса “Маладосць”.

У новым вяшчальным сезоне 2018/2019 удзельнікі конкурсу “Бацькаўшчына светлая мая” атрымаюць магчымасць выказаць сваю любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру ў мастацкай форме: вобразна, шчыра, арыгінальна.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях “Паэзія” і “Эсэ”. Вызначаны тры ўзроставыя катэгорыі: да 16 гадоў, 16-35 гадоў, 35+. Заяўкі на ўдзел у праекце-конкурсе і самі творы можна дасылаць на адрасы электроннай пошты shablinskaya@radio.tvr.by і vdsd@tut.by.

Падчас правядзення конкурсу плануюцца радыёэфіры з чытаннем лепшых твораў, удзелам аўтараў у праграмах Першага нацыянальнага канала “Літаратурны калейдаскоп”, “Спецыяльны праект”, “Творчы вечар”, а таксама публікацыя лепшых вершаў і эсэ ў часопісе “Маладосць”.

Вынікі мяркуецца падвесці ў верасні наступнага года. Больш падрабязна пра конкурс можна даведацца на сайце radio1.by