Першы нацыянальны канал правядзе радыёмост Беларусь - Сербія

26.12.2017
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. Так, 27 снежня адбудзецца чарговы радыёмост з "Радыё Бялград".

Прэс-рэліз

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё працягвае серыю міждзяржаўных радыёмастоў. Так, 27 снежня адбудзецца чарговы радыёмост з "Радыё Бялград".

Беларускім і сербскім слухачам падчас радыёмоста будуць прапанаваны тэмы супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі, рэалізацыі сумесных гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, турыстычных і гуманітарных праектаў.

У мінскую студыю Дома радыё запрошаны старшыня праўлення Таварыства дружбы "Беларусь - Сербія" Іван Чарота, дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстэр, дырэктар Цэнтра праблем еўрапейскай інтэграцыі Юрый Шаўцоў.

У студыі ў Бялградзе іх суразмоўцамі стануць грамадскі дзеяч, дыпламат, былы пасол Сербіі ў Беларусі Срэчка Джукіч і вядомы сербскі журналіст Боян Бркіч.

Вядучы радыёмоста - Дзмітрый Рубашны (Беларусь).

Радыёмост Беларусь - Сербія стартуе ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і "Радыё Бялград" 27 снежня ў 12:05 па мінскім часе.

Нагадаем, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё можна слухаць на ультракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне, а таксама ў рэжыме рэальнага часу ў сетцы Інтэрнэт на сайце radio1.by і ў лічбавым стандарце DVB-T.