Нагадаем, сёлета ўдзельнікамі праекта захацелі стаць 332 канкурсанты, сярод якіх 178 - у намінацыі "Эстрадны вакал", 101 - "Інструментальная музыка (салісты)", 18 - "Інструментальная музыка (дуэт, трыа, квартэт)", 35 - у намінацыі "Спадчына".
Творчасць канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы на чале са старшынёй, народным артыстам Беларусі, намеснікам старшыні Беларускага саюза кампазітараў Эдуардам Зарыцкім.
У склад журы таксама ўвайшлі народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская; кампазітар, загадчыца аддзялення "Мастацтва эстрады" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч; кандыдат мастацтвазнаўства, член праўлення Беларускага саюза кампазітараў, дацэнт кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Ганул; дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Святлана Сітнікава; салістка аркестра заслужанага калектыву Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь Валянціна Альшанская.
Вынікі праслухоўвання жывога выканання ў Вялікай студыі Дома радыё наступныя:
у намінацыі "Эстрадны вакал":
- Гран-пры - Круглік Ірыне (17 гадоў, Магілёў);
Малодшая ўзроставая катэгорыя, (10-12 гадоў):
1 месца - Пехцеравай Арыне (10 гадоў, Магілёў),
2 месца - Вітолс Алесі (10 гадоў, Слуцк),
3 месца - Андрэевай Акуліне, (11 гадоў, Мінск),
Саколікаву Яраславу (11 гадоў, Мінск);
Сярэдняя ўзроставая катэгорыя (13-16 гадоў):
1 месца - Калацілкінай Кацярыне (16 гадоў, Мінск),
2 месца - Хмялеўскай Анфісе (15 гадоў, Мінск),
3 месца - Савені Даніілу (13 гадоў, Слуцк),
Шынкарэнку Ільі (14 гадоў, Магілёў);
Старэйшая ўзроставая катэгорыя (17-21 год):
1 месца - Кудраўцавай Арыне (17 гадоў, Маладзечна),
2 месца - Ігнаценцы Дарэне (19 гадоў, Мінск),
3 месца - Нікіціну Дзмітрыю (21 год, Крупкі),
Шапялевіч Валерыі (18 гадоў, Магілёў);
у намінацыі "Інструментальная музыка, салісты":
- Гран-пры - Блінковай Кацярыне (15 гадоў, Мінск);
Малодшая ўзроставая катэгорыя (10-12 гадоў):
1 месца – Глазу Івану (труба) (11 гадоў, Бабруйск),
2 месца - Асіпенцы Кіры (цымбалы) (12 гадоў, Мінск),
3 месца - Баевічу Уладзіславу (скрыпка) (11 гадоў, Мінск);
Сярэдняя ўзроставая катэгорыя (13-16 гадоў):
1 месца - Кокіну Ільі (домра) (16 гадоў, Магілёў),
2 месца - Мянькову Арсенію (габой) (16 гадоў, Мінск),
3 месца - Фаміч Алісе (фартэпіяна) (13 гадоў, Жодзіна);
Старэйшая ўзроставая катэгорыя (17-21 год):
1 месца - Тарасенку Уладзіславу (баян) (18 гадоў, Магілёў),
2 месца - Баханко Дар'і (цымбалы) (17 гадоў, Мінск),
3 месца - Уваравай Анастасіі (арфа) (17 гадоў, Мінск);
у намінацыі "Інструментальная музыка, ансамблі":
- Гран-пры - квартэту флейтыстаў (Багачовай Наталлі, Вільчык Лізавеце, Цітову Юрыю, Шадрыной Зоі, Мінск),
1 месца - інструментальнаму дуэту "Зорачкі" (Захаркевіч Ульяне, Рыбенковай Вікторыі, цымбалы, Слонім),
2 месца - фартэпіяннаму дуэту Багданавай Соф'і, Леанавец Яне (Мінск),
3 месца - інструментальнаму дуэту "Натхненне" (Вяргейчыку Міхаілу, Вяргейчыку Сяргею, Мінск);
у намінацыі "Спадчына":
- Гран-пры - Бурло Паліне (16 гадоў, Мінск);
Салісты:
1 месца - Муравіцкай Паліне (13 гадоў, Мінск),
2 месца - Мелех Аляксандры (17 гадоў Мінск),
3 месца - Саламонік Веры (14 гадоў, Мінск);
Ансамблі:
1 месца - ансамблю народнай музыкі "Бараўлянская крынічка" (Арцюкевіч Ангеліне, Брыль Дане, Уласавай Веры, Варонінай Уладзіславе, Жураўлёвай Аляксандры Калядзе Ангеліне, Саковіч Маргарыце, Сінкевіч Вікторыі, Цітко Марыі, Бараўляны),
2 месца - узорнаму вакальнаму ансамблю "Асалода" (Сплендар Ганне, Емяльянчыкавай Маргарыце, Сярчэні Вераніцы, Майлычцы Наталлі, Грачусе Дар'і, Салігорск),
3 месца - этна-фолк дуэту Бурло Апалінарыі і Філіповіч Уладзе (Мінск);
Спецыяльныя дыпломы:
"За артыстызм" - вакальнай групе ўзорнага ансамбля народнай музыкі "Танок",
"За артыстызм" - дуэту "Усмешка" (Завяртнёў Назар, баян, Герасіменка Хрысціна, домра, Бабруйск),
"За артыстызм" – Аб’едавай Ганне,
"За віртуознасць выканання" - Курловічу Мікіту,
"За выразнае выкананне песні беларускага аўтара" - Ламацы Ангеліне,
"За выканальніцкую выразнасць" - Рыбенковай Вікторыі,
"За праніклівасць выканання" - Булатоўскай Анастасіі,
"За творчы пошук" - Тэрзі Марыі,
"За творчую індывідуальнасць" - Абдэкальдэр Марыям,
"За творчую індывідуальнасць" - Кебікавай Наталлі,
"За творчую індывідуальнасць" - Крнета Маланні,
"За творчую індывідуальнасць" - Сяліцкай Ксеніі,
"За творчую індывідуальнасць" - Цітовай Алене,
"За творчую харызму і выканальніцкае майстэрства" - Мазалю Нікану,
"За творчую харызму" - Цітовіч Ганне,
"За пачуццё стылю" - Сідаравай Юліі,
"За яркі сцэнічны вобраз" - фольк-медыя групе "Сонейка",
"За яркі сцэнічны вобраз" - Альхафес Марыі,
"За яркі сцэнічны вобраз" - Мармыш Яне,
"За яркі сцэнічны вобраз" - Філіповіч Уладзе,
"За яркі сцэнічны вобраз" - Фургал Ніколь,
"За яркае выкананне аўтарскага твора" - Новік Маргарыце,
"За яркае раскрыццё вобразу" - Звягаву Івану,
" За яркае раскрыццё вобразу" - Ляскоўскай Анастасіі,
" За яркае раскрыццё вобразу" - Шценнікаву Антону,
"За яркую інтэрпрэтацыю твора беларускага аўтара" - Часлаўскай Дар'і,
"Надзея" - Дзмітрачковай Анастасіі,
"Надзея" - Фамічу Алесю.
Музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў можна будзе пачуць у эфіры Першага нацыянальнага канала. У прыватнасці, радыёслухачоў чакаюць сустрэчы з пераможцамі і дыпламантамі конкурсу.
За паспяховае выступленне на папярэднім VI Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі", які праводзіўся ў 2016 годзе, дваццаць шэсць лаўрэатаў (салісты і калектывы) адзначаны стыпендыямі і прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Нагадаем таксама, што ў розныя гады лаўрэатамі і прызёрамі конкурсу станавіліся Алёна Ланская, Юрый Дземідовіч, Раман Валознеў, Дзіяна Громава, Лідзія Заблоцкая, Надзея Місякова, Аляксандр Мінёнак і іншыя.













