Пераможца нацыянальнага адбору конкурсу "Еўрабачанне-2017" атрымае спецыяльную ўзнагароду

19.01.2017
20 студзеня адбудзецца фінал нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", імя пераможца якога гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24" даведаюцца ў прамым эфіры.

Інфармацыйнае паведамленне

20 студзеня адбудзецца фінал нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", імя пераможца якога гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага "Беларусь 24" даведаюцца ў прамым эфіры.

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" будзе вызначаны падчас трансляцыі фіналу галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па класічнай формуле 50x50.

У складзе журы - музыкант, заслужаны артыст БССР, удзельнік ВІА "Песняры", саліст ансамбля "Беларускія песняры" Валерый Дайнэка (старшыня журы); намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха; кіраўнік радыёстанцыі "Радыус FM" Алена Трашчынская; галоўны рэдактар тэлеканала "БелМузТБ" Аляксандр Капёнкін; прадзюсар, тэлевядучы, дырэктар радыёстанцыі "Новае радыё" Уладзімір Богдан; спявачка, педагог па вакале Людміла Куц; галоўны спецыяліст аддзела канцэртна-фестывальных праектаў упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Іна Мардусевіч.

Па традыцыі пераможца атрымае спецыяльную ўзнагароду - стылізаванае еўравізійнае сэрца. Прызы і падарункі для пераможца і фіналістаў падрыхтавалі спонсары праекта: шклозавод "Нёман" і ЗАТ "Вітэкс".

Нагадаем, фінальнае шоу стартуе ў 22:00 і будзе трансліравацца са студыі "600 м" у прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і ў рэжыме online на сайце медыяхолдынга tvr.by. Прамую трансляцыю канцэрта таксама будзе весці радыёстанцыя кампаніі "Радыус FM".

Выступленню кожнага з 13 канкурсантаў будзе папярэднічаць відэавізітоўка, у аснове якой - сімволіка беларускага арнаменту. У кожнага фіналіста - той або іншы беларускі ўзор, які абазначае пэўнае паняцце: "Зямля", "Багацце", "Продкі", "Сонца" і г.д.

Як і на міжнародным "Еўрабачанні", чакаць вынікаў галасавання фіналісты будуць у Green Room.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза.

"Еўрабачанне-2017" - 62-і Міжнародны конкурс песні - пройдзе ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 мая.