Памяці Ігара Лучанка Агенцтва тэленавін прысвячае свой кінанарыс "Я ў песню сыду…"

14.11.2018

Прэс-рэліз

Сёння вечарам Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе ў эфіры "Беларусь 1" публіцыстычны кінанарыс "Ігару Лучанку. "Я ў песню сыду…" памяці народнага артыста Беларусі, кампазітара Ігара Лучанка.

У фільме-прысвячэнні, знятым у рэдкім для тэлебачання жанры баяпік, аўтарскі калектыў АТН, абапіраючыся на ўласны публіцыстычны вопыт і шматгадовае сяброўства з Ігарам Лучанком, асабліва скрупулёзна і тактоўна прапрацаваў невядомыя дагэтуль факты біяграфіі легендарнага кампазітара, які, здавалася б, яшчэ зусім нядаўна адзначыў вялікі 80-гадовы юбілей.

Праз песенную біяграфію маэстра ў хранікальна-дакументальнай стужцы даследуюцца не толькі гісторыя беларускай музыкі, але і вехі стварэння дзяржаўнасці, калі менавіта музыка адыграла найважнейшую ролю ў станаўленні патрыятычных ідэй і асноў духоўнасці грамадства. Пры падрыхтоўцы фільма журналісты выкарысталі багаты архіў фонду Белтэлерадыёкампаніі.

Лірычная прэм'ера "Ігару Лучанку. "Я ў песню сыду…", якую тэлегледачы ўбачаць сёння ў 22:05 у эфіры "Беларусь 1", першапачаткова рыхтавалася да іншай нагоды, як аповед пра выбітнага чалавека, што жыве сярод нас. Ігар Міхайлавіч пайшоў, але яго багатая творчая спадчына, яго песні, што сталі візітнай карткай музычнай культуры Беларусі, застануцца з намі навечна.

Присоединяйтесь к нам