12 ліпеня ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануе новы выпуск летняга сезона праекта "Спецыяльны рэпартаж" - "Паляванне на розум". Гэтым разам гледачы даведаюцца аб беларускіх ініцыятывах у барацьбе з новымі відамі наркотыкаў, адзін грам якіх раптоўна можа забіць дзесецярых.
Рэзалюцыю, накіраваную на барацьбу з псіхатропнымі рэчывамі, на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску падтрымала большасць еўрапарламентарыяў. У актуальным выпуску "Спецыяльнага рэпартажу" журналісты Агенцтвы тэленавін распавядуць, у чым унікальнасць беларускага падыходу да гэтай праблемы, чаму сінтэтычныя наркотыкі разглядаюцца няйначай як выклік нацыі, і каму выгадны бізнес, прыбыткі ад якога перавышаюць нафтавыя.
Карэспандэнты АТН пагутарылі з людзьмі, якія распрацоўваюць стратэгію барацьбы з псіхатропамі, і сустрэліся з тымі, хто не пабаяўся адкрыць свой твар і распавесці ўсю праўду пра навамодную "сінтэтыку", выпрабаваную на сваім вопыце. Гледачы "Спецыяльнага рэпартажу" з першых вуснаў пачуюць споведзь наркамана, які змагаецца за сваё жыццё і спрабуе сысці ад наркотыкаў.
Фільм "Паляванне на розум", здымкі якога праходзілі ў самых нечаканых месцах, выйдзе ў эфір на "Беларусь 1" у сераду адразу пасля "Панарамы".
Нагадаем, летні сезон арыгінальнага праекта АТН "Спецыяльны рэпартаж" выходзіць у новым фармаце, з новай графічнай упакоўкай і крэатыўнымі рэжысёрскімі хадамі.













