Падведзены вынікі міжнароднага конкурсу эсэ, прысвечанага беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву

10.03.2017
Міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі падвяло вынікі конкурсу творчых прац (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".

Прэс-рэліз

Міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падвяло вынікі міжнароднага конкурсу творчых прац (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".

На конкурс паступіла каля шасцідзесяці прац на рускай, беларускай і кітайскай мовах з Беларусі, Кітая, Польшчы, Украіны.

Пераможцамі сталі аспірант з КНР Ван Шывэй і выкладчык з Мінска Святлана Кабачэўская. Сярод прызёраў творчага спаборніцтва яшчэ дзесяць аўтараў. Апроч гэтага шэраг удзельнікаў будзе адзначаны спецыяльнымі прызамі Белтэлерадыёкампаніі, міжнароднага радыё "Беларусь" і Беларускага фонду культуры.

"Мэтай конкурсу было прасоўванне ў сусветнай медыяпрасторы беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, інфармаванне беларускай і сусветнай грамадскасці аб міжнародным праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і індустрыяльным парку "Вялікі камень", папулярызацыя ведаў аб радыё "Беларусь" і нашай краіне ў цэлым", - падкрэсліў галоўны дырэктар міжнароднай радыёстанцыі медыяхолдынга Навум Гальпяровіч.

Адзначым, у склад журы конкурсу ўвайшлі аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне беларуска-кітайскіх адносін таварыства дружбы "Беларусь-Кітай", Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, супрацоўнікі радыё "Беларусь", пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Урачыстае падвядзенне вынікаў міжнароднага конкурсу і ўручэнне прызоў адбудзецца 21 сакавіка ў гатэлі "Пекін" у Мінску.