"Нічога сабе ньюз" убачаць гледачы тэлеканала "Беларусь 2"

01.11.2017
1 лістапада на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе новая праграма "Нічога сабе ньюз". Штодня творчая каманда праекта па ўсёй краіне і за яе межамі будзе шукаць і збіраць важную, цікаўную, нечаканую інфармацыю.

Прэс-рэліз

1 лістапада на тэлеканале "Беларусь 2" стартуе новая праграма "Нічога сабе ньюз". Штодня творчая каманда праекта па ўсёй краіне і за яе межамі будзе шукаць і збіраць важную, цікаўную, нечаканую інфармацыю, каб аператыўна - за 5 хвілін - азнаёміць з ёй самую актыўную і патрабавальную частку аўдыторыі - моладзь.

"Нічога сабе ньюз" распавядзе, дзе і як прайшоў конкурс на самыя прыгожыя губы, якая фатаграфія беларускага блогера набрала ў Instagram 800 000 лайкаў за тыдзень, што такое "хакатон" і чым ён можа быць цікавы пакаленню next. У навіннай стужцы выпуску будзе прапанавана ўсё, што можа здзівіць і зацікавіць маладых людзей.

"Наш праект - гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе кожны можа стаць пазаштатным аўтарам. Мы чакаем навін ад гледачоў з усёй Беларусі. Сёння практычна кожны, хто мае мабільны тэлефон, можа стаць аператарам і журналістам. Любы глядач, апублікаваўшы цікавую навіну на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ничегосебеновость, не толькі ўбачыць яе ў эфіры, але і атрымае прыемны бонус ад праграмы за "Навіну дня", - распавёў кіраўнік праекта "Нічога сабе ньюз" Ягор Шолькін.

Варта адзначыць, што сярод аўтараў праекта - не толькі супрацоўнікі тэлеканала "Беларусь 2", але і студэнты БДАМ, Інстытута журналістыкі БДУ, а таксама маладыя беларусы з усёй краіны, якія дасылаюць творчай групе цікавыя навіны свайго рэгіёна.

Навінныя выпускі "Нічога сабе ньюз" будуць выходзіць на тэлеканале "Беларусь 2" з аўторка па пятніцу ў 16:15 перад моладзевай інтэрактыўнай праграмай "Пін_Код".