"Неаб’яўленая вайна" - новы выпуск "Спецыяльнага рэпартажу" ў эфіры "Беларусь 1"

15.05.2018

Прэс-рэліз

15 мая ў эфіры галоўнага канала краіны выйдзе новы фільм Агенцтва тэленавін з цыкла "Спецыяльны рэпартаж" - "Неаб’яўленая вайна". Аўтар выпуску Уладзімір Каралёў распавядзе пра меры процідзеяння незаконнаму абарачэнню забароненых прэпаратаў, а таксама пра дзейсную дзяржаўную антынаркатычную палітыку.

Здымачная група АТН сабрала і апрацавала вялізную колькасць інфармацыі і відэаматэрыялаў па тэме, якая хвалюе сёння і праваахоўныя органы, і простых грамадзян. Жаданне сысці ад праблем, дрэнная кампанія, зацяжная дэпрэсія - прычын, з якіх чалавек пачынае ўжываць наркотыкі, безліч. Але вынік заўсёды адзін, і, на жаль, ён не самы спрыяльны для чалавека. За пачуццём эйфарыі, поўнага спакою і асалоды заўсёды ідуць сумныя наступствы: парушэнне псіхікі, галюцынацыі, параноя, паніжэнне імунітэту, а пры перадазіроўках - смяротны зыход.

З наркотыкамі, іх вытворцамі і распаўсюджвальнікамі змагаюцца даўно і вельмі ўпарта, апрабавана мноства спосабаў і метадаў, якія пакуль прыносяць толькі кароткатэрміновы эфект. Сёння назіраецца тэндэнцыя: забароненыя рэчывы трывала ўвайшлі ў зводкі крымінальных навін і ўсё часцей з’яўляюцца у крывавых справах і гісторыях. Амаль штодня байцы наркакантролю рапартуюць пра затрыманне закладчыкаў або прадаўцоў. Аднак ствараецца ўражанне, што менш наркотыкаў не становіцца. Штогод толькі ў Беларусі ад забароненых рэчываў паміраюць дзясяткі чалавек. З кожным годам статыстыка смяротнасці зніжаецца, але ўсё роўна гэтыя лічбы падобныя да зводкі з фронту.

Журналісты Агенцтва тэленавін спрабуюць разабрацца, хто аб'явіў вайну чалавецтву і чаму свет не можа зладзіцца з тымі, хто пагражае яму поўным знішчэннем. Гледачы змогуць убачыць тых, каго закранула страшная праблема, і даведацца, які адбітак на іх жыцці пакінулі наркотыкі. Творчая група АТН пакажа праблему вачамі прадаўцоў, спажыўцоў і сваякоў, якія страцілі сваіх блізкіх.

"Неаб’яўленая вайна" выйдзе ў эфіры канала "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы".