Найважнейшыя матчы беларускіх каманд у эфіры "Беларусь 5" і "Беларусь 2"

30.08.2017
31 жніўня "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры галоўны матч для гродзенскага "Нёмана" ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў, а таксама працягне радаваць прыхільнікаў адзінаборстваў і мастацкай гімнастыкі. Гледачоў тэлеканала "Беларусь 2" чакае прамая трансляцыя з Люксембурга, дзе наша нацыянальная зборная правядзе чарговую гульню кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе - 2018. 

Прэс-рэліз

У апошні дзень лета тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць балельшчыкам мноства прамых трансляцый з удзелам беларускіх спартсменаў.

У 20:45 гродзенскі "Нёман" пачне найважнейшы для сябе паядынак у рамках групавога этапу хакейнай Лігі чэмпіёнаў. На выездзе каманда Сяргея Пушкова сустрэнецца са швейцарскім "Цугам". Паражэнне пакіне "Нёману" толькі тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф. Перамога ж наблізіць гродзенцаў да накаўт-раўнда турніру. Тэлеканал "Беларусь 5" запрашае балельшчыкаў падтрымаць беларускі клуб у адказны момант.

Паралельна ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуе прамая трансляцыя з Люксембурга, дзе нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе спрабаваць зламаць супраціўленне мясцовай каманды ў рамках еўракваліфікацыі да сусветнага чэмпіянату ў Расіі. Стартавы свісток у гэтай гульні прагучыць у 21:45.

Аматарам адзінаборстваў 31 жніўня "Беларусь 5" прапануе прамыя трансляцыі з сусветных чэмпіянатаў па дзюдо і боксе. За спаборніцтвамі дзюдаістаў гледачы змогуць назіраць у 10:55 і 16:40, а баксёры выйдуць на рынг у эфіры спартыўнага тэлеканала ў 19:10.

Акрамя таго, у 23:45 "Беларусь 5" працягне сачыць за выступленнямі нашай каманды на сусветным чэмпіянаце па мастацкай гімнастыцы.