Прэс-рэліз
Навагоднія святы не прыходзяць нечакана - да іх рыхтуюцца загадзя: пакуюць падарункі, упрыгожваюць елку, штудзіруюць кулінарныя рэцэпты, каб здзівіць гасцей, а потым разам сабрацца ля тэлеэкрана. Каналы галоўнага медыяхолдынга краіны таксама загадзя падрыхтаваліся да Новага года і запасліся эксклюзіўнымі прамымі трансляцыямі, святочнымі канцэртамі, нашумелымі кінапрэм'ерамі і іншымі сюрпрызамі, якія здольныя здзівіць нават вельмі дасведчанага тэлегледача-гурмана.
Калі хаця б прыадкрыць тэлевізійны мяшок з падарункамі, які падрыхтавала Белтэлерадыёкампанія, то ў дамах нашых гледачоў адразу стане намнога святлей і цяплей. "Беларусь 1", "Беларусь 2" і "Беларусь 3", "Беларусь 5", "Беларусь 24" і "НТБ-Беларусь" увесь пераднавагодні тыдзень будуць дарыць падарункі, але і на новы, 2017 год сюрпрызы абавязкова застануцца.
Тэлеканал "Беларусь 1"
Паводле традыцыі ў інфармацыйна-аналітычных праграмах канала журналісты Агенцтва тэлевізійных навін падвядуць вынікі адыходзячага года. Так, 28 снежня адразу пасля "Панарамы" выйдзе "Спецыяльны рэпартаж. Вынікі года", падрыхтаваны аддзелам міжнароднай інфармацыі АТН. Разам з экспертамі і аналітыкамі будуць вызначаны галоўныя ў краіне і свеце падзеі 2016-га і названы імёны людзей, якія праславілі Беларусь на міжнароднай арэне.
Святкаваць Новы год разам з галоўным каналам краіны гледачы змогуць ужо 30 снежня, калі паспеюць на "Навагодні рэйс" (Расія, 2014). Так называецца чатырохсерыйная меладрама аб няпростых чалавечых лёсах: архітэктара, які спяшаецца да нявесты; былой рок-спявачкі, што застаецца на Новы год адна, бо яе муж-кінарэжысёр пад маркай здымак едзе да палюбоўніцы; знакамітай журналісткі, якая адправілася да бацькоў нялюбага жаніха; бібліятэкара, што мроіць аб сыне былой зоркі... Ці спраўдзяцца мары герояў, можна будзе даведацца ў 22:05.
Самы галоўны навагодні сюрпрыз - апошні дзень у адыходзячым годзе тэлеканал "Беларусь 1" будзе працаваць у прамым эфіры! 31 снежня з 9:00 да 21:00 адбудзецца пяць прамых уключэнняў спецыяльнага інтэрактыўнага тэлемарафону "Беларусь сустракае Новы год". Адлік да Новага года журналісты Белтэлерадыёкампаніі будуць весці разам з усёй краінай, арганізуючы анлайн-уключэнні з розных абласцей. Самыя яркія святкаванні не застануцца незаўважанымі, а ў гледачоў з дапамогай нашага марафону з'явіцца магчымасць павіншаваць усіх беларусаў у тэлеэфіры.
У студыі будуць працаваць пяць пар вядучых: Яўген Перлін - Алена Спірыдовіч, Сяргей Прохараў - Вольга Плотнікава, Святлана Бароўская - Алег Ціткоў, Уладзімір Богдан - Вольга Сарока, Вольга Рыжыкава - Тэа. На агеньчык да тэлевізіёншчыкаў у гэты дзень зазірнуць зорныя госці. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, самы моцны чалавек Беларусі Кірыл Шымко, вядомыя артысты Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, спявачка Іскуі Абалян і іншыя вядомыя персоны павіншуюць беларусаў з надыходзячым і ўпрыгожаць елку ў вялікай студыі медыяхолдынга.
Кожнае прамое ўключэнне будзе напоўнена сюпрызамі, песнямі, танцамі, варажбой з дапамогай пеўня - сімвала надыходзячага Новага года. Падчас аднаго з уключэнняў гледачы змогуць убачыць спаборніцтвы па хуткасным наразанні інгрэдыентаў для салаты аліўе, якія пракаменціруе мэтр спартыўнага вяшчання Уладзімір Навіцкі.
Вобразы Дзеда Мароза і Снягуркі прымераць Тэа і Вольга Рыжыкава. Яны адправяцца з падарункамі да тэлегледачоў, і гэтую прыгожую пару вядучых варта чакаць у кожным доме. А можна не сядзець на месцы і прымаць удзел у інтэрактыўных розыгрышах, што прапануе канал "Беларусь 1", і тут жа забіраць падарункі на Макаёнка, 9.
У 22:45 на канале пачнецца эксклюзіўны навагодні канцэрт, зняты Белтэлерадыёкампаніяй спецыяльна да свята. Ансамбль "Пясняры", Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч прапануюць гледачам успомніць старыя і добрыя песні аб галоўным. "Малінаўка" і "Полька беларуская" ў выкананні любімых артыстаў аб'яднаюць за навагоднім сталом розныя пакаленні беларусаў. Самыя вядомыя песні ў выкананні Аляксандра Саладухі, Іны Афанасьевай, Іскуі Абалян і іншых беларускіх зорак, безумоўна, упрыгожаць гэту навагоднюю ноч.
У 23:50 у эфіры ўсіх тэлеканалаў медыяхолдынга, а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё з навагоднім віншаваннем да беларускага народа звернецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
1 студзеня гледачы галоўнага канала краіны прадоўжаць прымаць віншаванні і падарункі. На першай кнопцы чакаецца парад кінапрэм'ер. Разам з роднымі і блізкімі за навагоднім сталом можна ўбачыць самае новае кіно для ўсёй сям'і - ад фантастычнай камедыі да фільма-караоке.
Фантастычная камедыя "Невідзімкі" (Расія, 2015) у 00:05 раскажа пра няўдачы банкаўскага клерка, які становіцца нябачным і даведваецца, што ўвесь свет напоўнены невідзімкамі: яны махаюць рукой Брэжнева на майскай дэманстрацыі, забіваюць гол у вароты галандцаў на чэмпіянаце Еўропы і збіраюць асколкі тунгускага метэарыта.
Эксцэнтрычная камедыя "СуперБабровы" (Расія, 2016) у 01:35 раскажа пра звычайную сям'ю, што адправілася на ўік-энд у загарадны дом, на які нечакана ўпаў вялізны метэарыт. Зараз бацька сямейства здольны тэлепартавацца, яго жонка набыла дар станавіцца нябачнай, яе сястра - лятаць, брат разумее мову сабак, а дзед наогул стаў бессмяротным. Іх здольнасці дзейнічаюць, калі яны ўсе разам, і сям'я вырашае абрабаваць банк...
Яшчэ адной прэм'ерай стане караоке-камедыя "Самы лепшы дзень" (Расія, 2015), якая пачнецца ў 03:10. Дзмітрыя Нагіева, Вольгу Сярабкіну, Іну Чурыкаву, Алену Якаўлеву, Міхаіла Баярскага і іншых артыстаў можна будзе ўбачыць у вельмі нечаканых вобразах. Дарэчы, у фільме гучыць мноства папулярных песень, якія можна выконваць разам з героямі камедыі.
1 студзеня 09:00 сямейная камедыя "Ёлкі 1914" (Расія, 2014) раскажа, як падчас Першай сусветнай вайны забаранілі ставіць упрыгожаныя елкі. І адзін салдат паабяцаў умілаванай сабраць мільён петыцый за адмену гэтага ўказа, каб яна падарыла яму танец ля навагодняй зялёнай прыгажуні…
У 15:15 тэлегледачы ўбачаць навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
Тэлеканал "Беларусь 2"
Увазе гледачоў "Беларусь 2" будуць прапанаваныя мастацкія і анімацыйныя фільмы, прагляд якіх зарадзіць станоўчымі эмоцыямі. Напрыклад, тэлеаўдыторыя ўбачыць серыю камедый "Ёлкі". Акрамя гэтага, у эфіры будуць паказаныя работы найвялікшых рэжысёраў, якія таксама парадуюць гледачоў.
Адзін з іх - прыгодніцкі фільм Марціна Скарсезэ "Захавальнік часу" (ЗША, 2011) - будзе дэманстравацца 30 снежня ў 20:10. Хлопчык-сірата, які жыве на парыжскім вакзале са сваім дзядзькам, што выпівае, знаходзіць таямнічы механізм, створаны знакамітым фільммейкерам. Нечаканая знаходка дапамагае яму паглыбіцца ў свет незвычайных прыгод і ў выніку дае магчымасць разгадаць таямніцу яго нябожчыка бацькі…
У 22:40 у эфір выйдзе прыгодніцкі вестэрн рэжысёра Квенціна Таранціна "Джанга вызвалены" (ЗША, 2012). Эксцэнтрычны паляўнічы на галовы Кінг Шульц зарабляе адстрэлам самых небяспечных злачынцаў. Праца пыльная, і без надзейнага памочніка яму не абысціся. Але як знайсці такога і пажадана не вельмі дарагога? На шляху Кінгу трапляюцца гандляры людзьмі, якія везлі раба Джанга. Гэта становіцца апошняй памылкай у іх жыцці, бо Шульц - праціўнік рабства. Так Джанга аказваецца на волі.
31 снежня ў 07:05 спецыяльна для маленькай аўдыторыі канал пакажа прыгодніцкі анімацыйны фільм "Сябры анёлаў" (Італія, 2009).
Доўгачаканым для гледачоў стане паказ серыі навагодніх камедый, у аснове якіх пераплеценыя цікавыя сюжэтныя лініі - гісторыі, што адбываюцца напярэдадні свята…
Так, камедыю "Ёлкі кудлатыя" (Расія, 2014) можна будзе ўбачыць у 18:30. Гаспадыня Пірата і Ёка - дзяўчынка Насця - ляціць з бабуляй у Піцер, пакінуўшы гадаванцаў у гатэлі для сабак. Палічыўшы гэта здрадай, жывёлы ўцякаюць дамоў, дзе можна, нарэшце, адчуць сябе чалавекам…
У 20:10 увазе гледачоў будзе прапанаваная навагодняя камедыя "Ёлкі" (Расія, 2010). Дзеянне карціны адбываецца ў адзінаццаці гарадах: Калінінградзе, Казані, Пермі, Уфе, Баўлах, Екацерынбургу, Краснаярску, Якуцку, Новасібірску, Санкт-Пецярбургу і Маскве, бо Расія - адзіная краіна ў свеце, дзе Новы год можна сустрэць адзінаццаць разоў! Самыя розныя не знаёмыя паміж сабой людзі па ланцужку перадаюць просьбу дзяўчынкі, якая жыве ў Калінінградзе. У навагоднюю ноч ёй можа дапамагчы толькі прэзідэнт, але няма нікога, хто б ведаў яго асабіста. Але існуе тэорыя шасці поціскаў рукі, згодна з якой усе людзі на Зямлі знаёмыя паміж сабой максімум праз шэсць чалавек. Застаецца праверыць: ці слушная яна?
У 21:55 у эфір выйдуць "Ёлкі 2" (Расія, 2011). Людзі яшчэ вераць у казкі, асабліва ў навагоднюю ноч. Галоўныя героі ўпэўненыя, што калі Новы год сустрэць у некалькіх гарадах, то цуд абавязкова адбудзецца. У новым фільме засталіся героі першай часткі. Але геаграфія "Ёлак 2" значна шырэйшая, з'явяцца і новыя асобы. Святкаванне Новага года гледачы ўбачаць у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варонежы, Вялікім Усцюгу, Чалябінску, Самары, Казані, Пермі, Новасібірску. Навагоднія гулянні захопяць таксама Астану, Алма-Ату, Кіеў, Тэль-Авіў, Манрэаль і Нью-Ёрк. У камедыі "Ёлкі 2" вясёлых момантаў не менш, чым у першай частцы. Герой Івана Урганта, напрыклад, страціць памяць у самы непрыдатны момант, калі яго дапамогі чакае герой Светлакова, які нядаўна ажаніўся. Марыя Парошына азадачыцца нараджэннем дзіцяці, а лыжнік і сноўбардыст прадоўжаць спрачацца, хто больш круты…
Далей, ужо ў новым, 2017 годзе ў 00:05 глядзіце "Ёлкі 3" (Расія, 2013). Пасля падзей, расказаных у фільме "Ёлкі 2", мінула два гады, напоўненых для нашых любімых герояў вялікімі і маленькімі справамі. І вось яны зноў з намі ў самых неверагодных гісторыях: Бора і Жэня, чые дзеці напярэдадні свята давядуць сяброў да псіхушкі; маленькая дзяўчынка Насця, чые бацькі разлучаць яе закаханых адно ў аднаго сабак; лыжнік і сноўбардыст у экстрэмальнай гонцы ад ваенкама і прафесар Андрэй з Екацерынбурга, чыя шчадралюбнасць давядзе яго ў мінус 30 да пелькі …
Пад бой курантаў герояў "Ёлак" аб'яднае бумеранг дабра. Завяршаючы круг, ён заслужана вернецца да кожнага, хто яго аднойчы запусціў. Каму ўсмешкамі і абдымкамі каханых і сяброў, каму - святочным настроем і адпаведным градусу станам, а каму і тэлефонам у студзіне!
На гэты раз бумеранг дабра праляціць не толькі па карце Расіі. Акрамя Масквы, Піцера, Пермі, Самары, Екацерынбурга, Новасібірска, мы трапім і на востраў Ратманава ў Берынгавым праліве, дзе людзям на Новы год халодна гэтак жа, як і сабакам. І ў Лондан, дзе сабакі паспрабуюць знайсці простае шчасце, такое падобнае на чалавечае. І нават у Нью-Ёрк, у якім таксама ёсць свая маленькая Расія са сваім рускім Новым годам…
Далей у 01:40 эфір прадоўжыць фантастычны баявік рэжысёра Майкла Бэйла "Трансформеры" (ЗША, 2007). На працягу многіх стагоддзяў дзве расы робатаў-іншапланецян - аўтаботы і дэсептыконы - вялі вайну, стаўкай у якой быў лёс Сусвету. Вайна дакацілася і да Зямлі. У той час, калі сілы зла шукаюць ключ да вярхоўнай улады, апошні шанц на выратаванне знаходзіцца ў руках юнага зямляніна. Адзінае, што стаіць паміж дэсептыконамі, якія нясуць зло, і вышэйшай уладай, - гэта ключ у руках простага хлопчыка.
У 03:55 "Беларусь 2" пакажа працяг баевіка - фільм "Трансформеры: Помста паўшых" (ЗША, 2009). Мінула два гады з тых часоў, як юны Сэм Уітвікі выратаваў Сусвет, прадухіліўшы глабальную бітву паміж варагуючымі расамі іншапланетных робатаў. Нягледзячы на свае подзвігі, Сэм застаецца звычайным падлеткам са звычайнымі праблемамі - такімі, як паступленне ў каледж і неразуменне з боку бацькоў.
"Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца" (ЗША, 2011) выйдуць у 06:10. У той час, як Сэм сталее і вырашае рухацца далей пасля растання з Мікаэлай, аўтаботы занятыя тым, што ваююць з дэсептыконамі, каб першымі дабрацца да загадкавага аб'екта на Месяцы.
У 08:35 у эфір выйдзе працяг серыі фантастычных баевікоў пра робатаў з планеты Кібертрон - фільм "Трансформеры: Эпоха знішчэння" (ЗША, Кітай, 2014). Аўтаботы і дэсептыконы сышлі з планеты, пакінуўшы чалавецтва збіраць яе па кавалачках. У гэты час група старажытных магутных трансформераў бярэ Зямлю пад прыцэл…
Тэлеканал "Беларусь 3"
Сацыякультурны канал парадуе гледачоў паказам серыі добрых канцэртаў, а таксама тэматычным кінарадам.
Так, з 27 па 30 снежня ўвазе тэлеаўдыторыі будуць прапанаваныя канцэрты "Навагодняга тыдня", які адкрые музычны вечар Мікалая Гнацюка. Для гледачоў прагучаць "Малінавы звон", "Птушка шчасця", "Зараніца пунсовая", "Танец на барабане", "Дзяўчынка з кватэры 45", "Галіна", "Жаніх", "Червона рута" і інш.
28 снежня ў 20:00 гледачы змогуць атрымаць асалоду ад гучання любімых песень ВІА "Сіняя птушка": "Ты мне не снішся", "Я іду табе насустрач", "Маміна пласцінка", "Дык вось якая ты", "Хай я памылюся", "Тры акорды", "Клён", "У моры ходзяць параходы", "Белы цеплаход".
Прадоўжыць эстафету Дзмітрый Калдун, сольны вечар якога можна будзе ўбачыць у эфіры 29 снежня ў 20:00. У канцэрце прагучаць песні "Я для цябе", "Караблі", "Я кахаю цябе", "Царэўна", "Нічога", "Ты не са мной", "Падаў снег", "У пакоі пустым", "Настройся на мяне", "Дай мне сілу".
30 снежня ў 20:00 музычную святочную феерыю завершыць сольны канцэрт Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціханавіча. Са сцэны прагучаць песні "Шчаслівы выпадак", "Каханне-лёс", "Матыў кахання", "Мама не бядуй", "Проста так", "Цыганка", "Завіруха", "Малінаўкі пачуўшы галасок", "Фелічыта", "Сінь-васількі".
31 снежня ў 09:40 гледачы ўбачаць фільм-казку "Снежная каралева".
У 12:55 у эфір выйдзе рэмейк знакамітай карціны рэжысёра Эльдара Разанава "Карнавальная ноч - 2, або праз 50 гадоў". Домам культуры, які зараз носіць імя Агурцова, кіруе спадар Кабачкоў. У ДК працуюць добрая дзяўчына Алёна Крылатава і малады чалавек Дзяніс Калечкін. Алёна як можа супрацьстаіць "майстэрствам" бюракрата і кан'юнктуршчыка Кабачкова, у чым Дзяніс ёй дапамагае.
У 15:05 святочны эфір прадоўжыць музычная камедыя "Карнавал". У ролях: Ірына Мураўёва, Аляксандр Абдулаў, Юрый Якаўлеў.
У 17:40 канал пакажа аўтарскі канцэрт паэта-песенніка Алега Жукава, запісаны Белтэлерадыёкампаніяй раней.
Камедыя Эльдара Разанава "Зігзаг удачы" выйдзе ў эфір у 19:15.
Музычная камедыя "Чарадзеі" прадоўжыць эфір "Беларусь 3" у 21:20.
Канцэрт "Песні для душы" пачнецца ўжо ў новым годзе ў 00:05. Для гледачоў праспяваюць Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Саладуха, Саша Нема, Алёна Ланская, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Вольга Плотнікава, Дзмітрый Калдун, Ганна Шаркунова, ансамбль "Песняры" і інш.
У 05:00 глядзіце музычную камедыю "Вяселле ў Малінаўцы".
Раніцу новага года ў 08:25 прадоўжыць фільм Леаніда Квініхідзэ паводле твораў Памелы Трэверс "Мэры Попінс, да пабачэння!".
Тэлеканал "Беларусь 5"
"Беларусь 5" 31 снежня ўспомніць пра спартыўныя перамогі нашай краіны ў 2016 годзе. У кароткім, але насычаным і дынамічным відэааглядзе гледачы змогуць яшчэ раз перажыць яркія эмоцыі Алімпійскіх гульняў у Рыа і іншых спаборніцтваў. Папулярныя праекты спартыўнага канала - "PRO спорт. Вынікі года" (19:25) і "Жанчыны і спорт" (20:20) - таксама падыдуць да фінішнай стужкі адыходзячага 2016-га. Апроч гэтага ў 18:50 гледачы і балельшчыкі ўбачаць першы выпуск новага рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд".
У планах тэлеканалаў медыяхолдынга - запуск новых праектаў, яшчэ больш кінапрэм’ер і эксклюзіўных канцэртаў, так што атрымліваць падарункі гледачы прадоўжаць і ў новым годзе.
Сачыце за нашымі эфірамі і сустракайце святы разам з Белтэлерадыёкампаніяй! З надыходзячым!













