Навагодні падарунак ад міжнароднага радыё "Беларусь"

29.12.2017
Па выніках конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі" выйшла кніга лепшых работ "Адзін пояс - адзін шлях" у маім сэрцы".

Прэс-рэліз

Па выніках конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі", які праводзіўся міжнародным радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі, у мінскім выдавецтве выйшла кніга лепшых работ "Адзін пояс - адзін шлях" у маім сэрцы".

У прадмове, апублікаванай на трох мовах (кітайскай, беларускай і рускай), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін адзначыў, што выданне зборніка - гэта важнае мерапрыемства, прымеркаванае да 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін і новы вопыт у культурным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая. Міжнародны конкурс эсэ дазволіў залучыць яшчэ большую колькасць людзей у вялікую справу будаўніцтва "Аднаго пояса - аднаго шляху" і развіцця Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень", а таксама ўмацавання сацыяльнай базы беларуска-кітайскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства і шматвектарнага дзелавога супрацоўніцтва.

Адзін-пояс-адзін-шлях

Нагадаем, на конкурс паступіла каля шасцідзесяці работ на рускай, беларускай і кітайскай мовах з Беларусі, Кітая, Польшчы, Украіны і Расіі. Гэта служыць яшчэ адным доказам зацікаўленасці ў рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях" на карысць народаў усіх краін, якія ўваходзяць у новы Шаўковы шлях.

Радыё-Беларусь

Апроч работ пераможцаў і ўдзельнікаў, у зборніку змяшчаюцца артыкулы "Па шляху сяброўства і супрацоўніцтва" галоўнага дырэктара міжнароднага радыё "Беларусь" Навума Гальпяровіча, "Беларусь - Кітай: глыбокае і творчае пагружэнне ў тэму" дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ, прафесара Віктара Шадурскага, "Сумеснае будаўніцтва інфармацыйнай хуткаснай магістралі "Адзін пояс - адзін шлях" кіраўніка прадстаўніцтва ZTE Corporation у Рэспубліцы Беларусь Вэй Вэя.

кніга-эсэ