Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі ЕВС

01.11.2017
Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску.

Інфармацыйнае паведамленне

Сёння Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза, якія з 31 кастрычніка да 3 лістапада знаходзяцца з візітам у Мінску.

Напярэдадні саміту "Усходняга партнёрства" прадстаўнікі Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза запланавалі візіты ў Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову і Беларусь. Іх мэта - наведаць шэраг арганізацый і ўстаноў у рэгіёнах - удзельніках форуму, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанію, якая, нагадаем, з'яўляецца адзіным у нашай краіне членам ЕВС.

НДТРК РБ - ЕВС

Прадстаўнікі ЕВС - саветнік прэзідэнта ЕВС Барыс Бергант і кіраўнік Дэпартамента па працы з членамі ЕВС з Усходняй Еўропы Радка Бетчэва - сустрэліся з кіраўніцтвам Белтэлерадыёкампаніі і дырэктарамі структурных падраздзяленняў медыяхолдынга. Бакі вызначылі кірункі і перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

Падчас візіту Барыс Бергант і Радка Бетчэва пазнаёміліся са структурай і вяшчальнай палітыкай Белтэлерадыёкампаніі, наведалі апаратна-студыйны комплекс, а таксама музей Беларускага тэлебачання і радыёвяшчання, які знаходзіцца ў сценах медыяхолдынга, дзе гасцям былі прадэманстраваны ўнікальныя экспанаты і фотадакументы.

НДТРК РБ - ЕВС

Сёння ў прадстаўнікоў ЕВС адбылася дзелавая сустрэча ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На 2 і 3 лістапада запланаваны сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі і Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.