"Нашы. Вайскоўцы" на "Беларусь 1": Генадзь Шыфман

26.02.2018
Да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэлеканале "Беларусь 1" стартаваў чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Вайскоўцы". Героем сённяшняга выпуску стане інжынер размініравання Генадзь Шыфман. Прэс-рэліз

Да 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на тэлеканале "Беларусь 1" стартаваў чарговы цыкл праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" - гэтым разам пад загалоўкам "Вайскоўцы". Героем сённяшняга выпуску стане інжынер размініравання Генадзь Шыфман.

Яго прафесія - вечная рызыка, бо на рахунку сапёра больш за 30 000 абясшкоджаных боепрыпасаў.

Дзяцінства нашага героя прайшло ў горадзе Старыя Дарогі, а адукацыю ён атрымаў у Калінінградскім вышэйшым інжынерным вучылішчы інжынерных войскаў. Стартаваў жа яго выбухованебяспечны "марафон" у Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Тады бульбаўборачны камбайн падняў з зямлі 122-міліметровы артылерыйскі снарад. Глыбокія насечкі на медным паяску боепрыпасу гаварылі аб тым, што ён прайшоў канал ствала і мог спрацаваць ад дробнага неасцярожнага руху сапёра. Генадзь Шыфман размініраваў снарад, і з тых часоў рызыка стала часткай яго жыцця.

Карэспандэнты АТН даведаліся, за што ў мірны час можна атрымаць медаль "За адвагу" і што хавае чалавек, які прысвяціў усё жыццё размініраванню беларускай зямлі.

Шчырыя прызнанні інжынера размініравання, яго калег, родных і блізкіх, а таксама непрыдуманыя гісторыі гэтай смяротна небяспечнай прафесіі тэлегледачы "Беларусь 1" пачуюць сёння ў 21:45.

Нагадаем, праект "Нашы" выходзіць на галоўным канале краіны ў панядзелкі ў вячэрнім эфіры, адразу пасля "Панарамы".