Прэс-рэліз
1 верасня на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы. Трэнеры". Героем чацвёртага фільма стане савецкі і расійскі валейбаліст, галоўны трэнер казанскага "Зеніта", заслужаны трэнер Расіі Уладзімір Алекна.
Ён марыў стаць алімпійскім чэмпіёнам па валейболе, калі быў гульцом, але прыйшоў да гэтага праз шмат гадоў ужо ў якасці галоўнага трэнера зборнай. Ураджэнец найстаражытнейшага беларускага горада Полацка самых значных поспехаў дасягнуў у расійскай Казані.
Узначаліўшы ў 2008 годзе валейбольны клуб "Зеніт-Казань", ён і сёння трэніруе каманду. Разам яны пакарылі разнастайныя еўрапейскія вяршыні, аднак не стамляюцца перамагаць і працягваюць дамінаваць у Старым Свеце і заставацца адным з наймацнейшых клубаў свету.
Гледачы "Беларусь 1" даведаюцца, як без астатку аддае сябе валейболу Уладзімір Алекна, патрабуючы таго ж ад сваіх гульцоў. Магчыма, менавіта таму трэнер мае 25 клубных тытулаў, а таксама тры залатыя ўзнагароды зборнай Расіі, самая дарагая з якіх – алімпійскае золата з Лондана. Валявы, мэтанакіраваны, амбіцыйны, чалавек-лідар, чалавек-працаўнік. Так гавораць пра Уладзіміра яго калегі. Сябры і родныя мараць бачыцца з ім часцей, але, нягледзячы на адлегласці і рэдкія сустрэчы, заўсёды адчуваюць яго падтрымку і цяпло.
Аўтар фільма, журналіст Аляксандр Ярмаш, і здымачная група АТН распавядуць, хто стаў "віноўнікам" валейбольнай кар'еры Уладзіміра Алекна і выхаваў у ім любоў да спорту, які момант на сваім спартыўным шляху трэнер лічыць самым цяжкім і ў чым ён бачыць уклад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў перамогу зборнай Расіі на Алімпіядзе-2012.
Новы фільм з цыкла "Нашы. Трэнеры" выйдзе ў эфір у пятніцу, 1 верасня, адразу пасля "Панарамы".













