"Нашы перамогі" на "Беларусь 1" - Яўген Каралёк

22.04.2018
23 красавіка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі", у якім пра знакамітага беларускага велагоншчыка Яўгена Каралька распавядуць яго родныя, сябры і калегі.

Прэс-рэліз

23 красавіка на тэлеканале "Беларусь 1" выйдзе новы выпуск праекта Агенцтва тэленавін "Нашы перамогі", у якім пра знакамітага беларускага велагоншчыка Яўгена Каралька распавядуць яго родныя, сябры і калегі.

Сёлета беларускі кароль скрэтча Яўген Каралёк упершыню за 8 гадоў выйграў золата чэмпіянату свету па веласпорце. У мінулым сезоне ў скрэтчы ён стаў пераможцам Кубка свету і ўзяў золата моладзевага чэмпіянату Еўропы. Выхадзец Гродна, ён прыйшоў у веласпорт у той год, калі ў сталіцы толькі адкрыўся веладром.

Скрэтч - дысцыпліна неалімпійская, таму ў планах беларускага гоншчыка рыхтавацца да маючых адбыцца Гульняў у Токіа ў алімпійскіх відах веласпорту. Карэспандэнт АТН Алена Гарэльчык пагутарыла з блізкімі і сябрамі спартсмена. У новым фільме з цыкла "Нашы перамогі" тэлегледачам распавядуць, якой цаной Яўгену даліся такія вышыні ў веласпорце, што звязвае яго, Каралька, з гандбалістам Каральком, і ад чаго яму прыйшлося адмовіцца дзеля спартыўнай кар'еры.

Выпуск праекта "Нашы перамогі" пра Яўгена Каралька выйдзе ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у панядзелак адразу пасля "Панарамы".